Пералазы[2] (руск.: Перелазы) — сяло ў Краснагорскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Пералазскага сельскага паселішча.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай сяло абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
Пасля аварыі на ЧАЭС сяло Пералазы афіцыйна аднесена да зоны радыеактыўнага забруджвання і мае статус зоны пражывання з ільготным сацыяльна-эканамічным статусам[3][4].