Паўднёва-Заходні фронт ПдЗФ Эмблема УС СССР
Гады існавання
1941 — 1943
Краіна
СССР
Падпарадкаванне
Камандуючаму войскімі фронту
Уваходзіць у
РСЧА
Тып
Фронт
Складаецца з
пераменны склад 1-га фарміравання
3 , 5 , 6 , 9 , 12 , 13 , 21 , 26 , 28 , 37 , 38 , 40 , 57 , 61 А;8 ПА .
пераменны склад 2-га фарміравання
5 Уд. ,
6 ,
12 ,
21 ,
46 ,
57 ,
62 (
8 гв. ),
63 (
1 гв. ,
3 гв. ) А;
3 ,
5 ТА;
2 ,
17 ПА
Удзел у
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры
Кірпанос М. П. Цімашэнка С. К. Касценка Ф. Я.
«Яшчэ адзін збіты варожы самалёт», Паўднёва-Заходні фронт , чырвонаармеец малюе зоркі на борце самалёта, а механік яго аглядае, Расія , фота Г. А. Зельма , 1 ліпеня 1942 года.
Паўднёва-Заходні фронт (ПдЗФ) — фарміраванне (аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне ) узброеных сіл СССР , падчас Вялікай Айчыннай вайны ў перыяды:
22.06.1941 — 12.07.1942 — першае фарміраванне
25.10.1942 — 20.10.1943 — другое фарміраванне
Паўднёва-Заходні фронт першага фарміравання
Фронт быў утвораны на паўднёва-заходнім кірунку 22 чэрвеня 1941 года на заснаванні загаду НКА СССР ад 22 чэрвеня 1941 года на базе Кіеўскай Асобай ваеннай акругі ў складзе 5-й , 6-й , 12-й і 26-й армій . Пазней у яго ўваходзілі 3, 9, 13, 21, 28, 37, 38, 40, 57, 61, 8-я паветраная арміі.
У час прыгранічных бітваў 1941 года войскі фронту адбівалі ўдары нямецкай групы армій «Поўдзень» на паўднёва-заходніх граніцах краіны. Механізаваныя карпусы фронту затрымалі прасоўванне праціўніка ў танкавай бітве пад Дубна — Луцкам — Бродамі (страціўшы ў 10 раз больш танкаў), чым дазволілі асноўным сілам фронту выйсці з Львоўскага выступу і пазбегнуць акружэння. У другой палове ліпеня — пачатку жніўня разам з часцямі Паўднёвага фронту , часці фронту трапілі ў акружэнне пад Уманню і Кіевам . Войскі фронту панеслі цяжкія страты. Толькі ў палон патрапіла больш за 500 тысяч байцоў і камандзіраў . Камандуючы фронтам, генерал-палкоўнік Кірпанос , начальнік штаба фронту генерал-маёр Тупікоў і Член Ваеннага савета фронту Бурмістанка пры спробе выйсці з акружэння загінулі.
У верасні — лістападзе 1941 года рэшткі сіл Паўднёва-Заходняга фронту адышлі на мяжу на ўсход ад Курска , Харкава , Ізюма , дзе былі папоўнены навабранцамі чарговага года нараджэння.
У снежні 1941 года фронт сіламі правага крыла правёў Ялецкую аперацыю , у снежні 1941 — студзені 1942 года сіламі правага крыла правёў Курска-Абаянскую аперацыю , а ў студзені 1942 года сіламі левага крыла сумесна з войскамі Паўднёвага фронту — Барвенкава-Лазаўскую аперацыю і, прасунуўшыся на 100 км, авалодаў буйным плацдармам на правым беразе Северскага Данца . У бітве , што развярнулася ў канцы мая 1942 года, вядомай, як бітва пад Харкавам 1942 , войскі фронту трапілі ў акружэнне і панеслі цяжкія страты.
12 ліпеня 1942 года Паўднёва-Заходні фронт расфарміраваны[ 1] . 9, 28, 29 і 57-я арміі, якія дзейнічалі ў яго складзе, былі перададзены Паўднёваму фронту , а 21-я армія і 8-я паветраная армія — Сталінградскаму фронту .
Камандны састаў
Камандуючыя
Члены Ваеннага савета
Начальнікі штаба
Начальнікі артылерыі фронту
Паўднёва-Заходні фронт другога фарміравання
Паўднёва-Заходні фронт другога фарміравання створаны 25 кастрычніка 1942 года[ 2] у складзе 21-я , 63 (1-я гвардзейская , затым 3-я гвардзейская), 5-й танкавай і 17-й паветранай армій. У наступным у яго склад уваходзілі 5-я ўдарная , 6 , 12-я , 46-я , 57-я , 62-я (8-я гвардзейская), 3-я танкавая і 2-я паветраная арміі.
Фронт удзельнічаў у аперацыях : «Уран » (контрнаступленне пад Сталінградам), Сярэднеданской , Астрагожска-Расашанскай , Трэцяй бітва за Харкаў , Ізюм-Барвенкаўскай наступальнай аперацыі , Данбаскай стратэгічнай аперацыі , Запарожскай .
20 кастрычніка 1943 года[ 3] фронт пераназваны ў 3-і Украінскі фронт .
Камандны састаў
Камандуючыя
Члены Ваеннага савета
брыгадны камісар, з 20.01.1943 генерал-маёр інтэнданцкай службы Уладзімір Макаравіч Лаёк (кастрычнік 1942 — кастрычнік 1943)
Начальнікі штаба
Камандуючыя артылерыяй фронту
Генерал-лейтэнант Дзмітрыеў М. П., з кастрычніка 1942 па люты 1943 гг.
Генерал-лейтэнант Нядзелін М. І., з ліпеня 1943 г.
Камандзір батарэі Трусеўскі І. А., з чэрвеня 1943 па снежань 1943 гг.
Зноскі
↑ Директива СВГК СССР № 994110 от 12.07.42 (нявызн.) . — ЦАМО, ф. 48-А, оп. 1640, д. 180, л. 8. Подлинник. Праверана 28 лютага 2010.
↑ Директива Ставки ВГК № 994273 от 22 октября 1942 (нявызн.) . — ЦАМО, ф. 3, оп. 11556, д. 10, л. 301-302. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 28 лютага 2010.
↑ Приказ СВГК № 30227 от 16 октября 1943 (нявызн.) (rar, doc). — О переименовании Воронежского, Степного, Юго-Западного и Южного фронтов — ЦАМО. Ф. 148а. Оп. 3763. Д. 143. Л. 261. Подлинник. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 28 лютага 2010.
Спасылкі