Зімой 1943/44 года на фронце праводзіўся няўдалы вопыт па рэарганізацыі стралковых палкоў (ліквідацыя батальёнага звяна).
24 лютага 1944 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 17 лютага 1944 года фронт скасаваны шляхам перайменавання ў 1-ы Беларускі фронт першага фарміравання.
Другое фарміраванне
Фронт утвораны 5 красавіка 1944 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 2 красавіка 1944 года шляхам перайменавання 1-га Беларускага фронту першага фарміравання. У склад фронту ўвайшлі 3-я, 47-я, 48-я, 61-я, 69-я, 70-я арміі, 16-я паветраная армія і Дняпроўская ваенная флатылія.