Размешчаны на паўвостраве, які выступае ў мора прыблізна на 5 км. Дзякуючы свайму зручнаму размяшчэнню (10-15 хвілін язды ад аэрапорта Бургас), плоскаму рэльефу мясцовасці, наяўнасці недарагога прыватнага жылля і неглыбокаму мору, а таксама сваім лячэбным гразям горад ідэальна падыходзіць для адпачынку сям'ёй з маленькімі дзецьмі.
Гісторыя
Старажытная назва горада — Анхіялас, заснаваны ў V стагоддзі да нашай эры, грэкамі з суседняй Апалоніі — сённяшняга Сазопаля.
З 29 гады да н.э. пад кантролем Рыма, а затым Візантыі. Тысячагадовая візантыйская гісторыя перарывалася налётамі і разбурэннямі готаў, славян, авараў, балгараў. З 1336 года пад кантролем венецыянцаў, а з 1453 года пад кантролем туркаў.
Пасля вызвалення Балгарыі ў 1878 годзе горад знаходзіцца па-за межамі новай дзяржавы ў паўаўтаномнай Усходняй Румеліі. Пасля анексіі балгарамі Усходняй Румеліі ў 1886 годзе, пачынаецца працэс балгарызацыі горада. Асноўная частка карэннага грэчаскага насельніцтва пакінула горад пасля пагромаў у 1906 годзе і заснавала ў Грэцыі горад Неа Анхіялас — Новы Анхіялас, правінцыя Фесалія. Другая хваля зыходу грэчаскага насельніцтва былa ў 1919 годзе ў выніку балгара-грэчаскага абмену насельніцтвамі[1].
У горадзе і наваколлях з антычных часоў ідзе здабыча солі — найбуйнейшая вытворчасць на Балканскім паўвостраве. Горад таксама вядомы размешчаным на ўскраіне вінна-каньячным заводам «Black Sea Gold» («Чарнаморскае золата»).