Нацыянальная акадэмія навук Азербайджана

Прэзідыум Акадэміі навук Азербайджана (НАНА)

Нацыянальная акадэмія навук Азербайджана (НАНА) (азерб.: Azərbaycan Milli Elmlər Akademiyası) — асноўнае навуковае аб’яднанне рэспублікі. НАНА была створана ў горадзе Баку ў 1945 годзе. Папярэднікам НАНА быў Азербайджанскі філіял АН СССР (існаваў з 1932 года).

Склад

У склад АН ўваходзіць 21 навуковая ўстанова, у тым ліку 15 інстытутаў, 3 сектары, шэраг музеяў, батанічны сад, базы ў розных раёнах рэспублікі. Акрамя таго, ёсць бібліятэка, рукапісны фонд і выдавецтва.

У складзе НАНА (2007) — 57 акадэмікаў і 104 член-карэспандэнтаў.

Прэзідэнты НАНА

На першым пасяджэнні сапраўдных членаў Акадэміі навук 31 сакавіка 1945 г. прэзідэнтам НАНА быў абраны М. Міркасімаў.

Наступнымі прэзідэнтамі Акадэміі навук былі:

У 2001 годзе прэзідэнтам НАНА абраны акадэмік Махмуд Керым аглы Керымаў.

Праблематыка даследаванняў

Галоўнае месца ў працах навукоўцаў Азербайджана займаюць праблемы, звязаныя з пытаннямі развіцця геалогіі, нафтаздабываючай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці, уласнай металургічнай базы, ірыгацыі і арашальных работ, гідраэнергагаспадарства, геабатанікі, генетыкі і селекцыі раслін і жывёл.

Асаблівае месца ў планах навукова-даследчых работ надаецца пытанням нафтахіміі. сінтэзу і перапрацоўкі нафты і газу. Створаны спецыяльны інстытут нафтахімічных працэсаў. Дасягнуты значныя поспехі ў распрацоўцы праблем выкарыстання радыеактыўных ізатопаў, паўправаднікоў, прымянення аўтаматыкі і тэлемеханікі, тэорыі фільтрацыі, астрафізікі і інш.

Вялікая работа праводзіцца ў вобласці грамадскіх навук.

Аддзяленне НАНА

НАНА мае ў сваім складзе 5 аддзяленняў:

Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук

Аддзяленне хімічных навук

  • Інстытут нафтахімічных працэсаў імя акадэміка Ю. Г. Мамедаліева
  • Інстытут хімічных праблем імя акадэміка М. Ф. Нагіева
  • Інстытут хіміі прысадак імя акадэміка А. М. Куліева
  • Інстытут палімерных матэрыялаў
  • Доследна-прамысловы завод Інстытута нафтахімічных працэсаў

Аддзяленне навук аб Зямлі

  • Інстытут геалогіі
  • Інстытут геаграфіі імя акадэміка Г. Аліева

Аддзяленне гуманітарных і грамадскіх навук

  • Інстытут гісторыі імя А. Бакіханава
  • Інстытут археалогіі і этнаграфіі
  • Інстытут эканомікі
  • Інстытут філасофіі і палітыка-прававых даследаванняў
  • Інстытут усходазнаўства імя акадэміка Я. М. Буньядова
  • Навукова-даследчы інстытут па правах чалавека
  • Інстытут літаратуры імя Нізамі
  • Інстытут мовазнаўства імя Насімі
  • Інстытут рукапісаў імя Фізулі
  • Інстытут архітэктуры і мастацтваў
  • Музей гісторыі Азербайджана
  • Музей азербайджанскай літаратуры імя Нізамі Гянджэві
  • Дом-музей Гусейнаў Джавіда
  • Інстытут фальклору

Аддзяленне біялагічных навук

  • Інстытут батанікі
  • Інстытут заалогіі
  • Інстытут генетычных рэсурсаў
  • Інстытут фізіялогіі імя А. І. Караева
  • Інстытут глебазнаўства і аграхіміі
  • Інстытут мікрабіялогіі
  • Цэнтральны батанічны сад
  • Мартакертський дэндрарый

Выдавецкая дзейнасць

Выдадзена «Гісторыя Азербайджана», «Руска-азербайджанскі слоўнік», «Гісторыя азербайджанскай літаратуры» і інш.

Выданне Акадэміі

Выдаюцца «Даклады», «Весткі» і інш. літаратура.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!