Македонская акадэмія навук і мастацтваў (макед.: Македонска академија на науките і уметностите, скарочана МАНУ) — вядучая навуковая арганізацыя Паўночнай Македоніі, якая была створана 23 лютага 1967 года Блажа Конескі.
Акадэмікі
Члены МАНУ абіраюцца на 3 гады Цэнтральным сходам Акадэміі. З моманту стварэння МАНУ ўлучала 154 члены, з якіх сёння 41 маюць статус сапраўдных членаў (акадэмікаў), а 33 — запрошаных членаў (член-карэспандэнтаў). Найстарэйшы акадэмік ВАБ — Пётр Іліеўскі (1920), а наймалодшы — Каціца Кюлаўкава (1951).
Ганаровыя члены
Аддзяленні
У рамках МАНУ функцыянуюць пяць аддзяленняў:
- Аддзяленне лінгвістыкі і літаратуразнаўства
- Аддзяленне грамадскіх навук
- Аддзяленне матэматычных і тэхнічных навукі
- Аддзяленне біялагічных і медычных навук
- Аддзяленне мастацтваў
Навуковыя цэнтры
МАНУ ўлучае 5 навуковых цэнтраў:
- Цэнтр генетычнай інжынерыі і біятэхналогій
- Цэнтр энергетыкі, інфарматыкі і матэрыялаў
- Цэнтр арэальнай лінгвістыкі
- Цэнтр лексікаграфічных даследаванняў
- Цэнтр стратэгічных даследаванняў
Міжнародная супраца
МАНУ — член CEN (Асацыяцыя акадэмій Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы) і SEEA (Акадэміі Паўднёва-усходняй Еўропы).
Публікацыі
МАНУ выдала каля 1690 навуковых прац у розных абласцях навук і мастацтваў.
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Нацыянальныя члены | |
---|
Міжнародныя саюзы | |
---|
Навуковыя асацыяцыі | |
---|