Міжнародны геаграфічны саюз

Міжнародны геаграфічны саюз (МГС; англ.: International Geographical Union; фр.: Union géographique internationale) — міжнароднае навуковае аб’яднанне географаў. Месца размяшчэння Сакратарыята — Дэлі, Індыя. Першы Міжнародны геаграфічны кангрэс прайшоў у 1871 годзе ў Антверпене.

У сучасным выглядзе заснаваны ў 1922 годзе ў Бруселі. Кіруючы орган — Выканаўчы камітэт (які складаецца з Прэзідэнта, васьмі Віцэ-прэзідэнтаў, Генеральнага сакратара і скарбніка), які выбіраецца Генеральнай асамблеяй, якая складаецца з кіраўнікоў нацыянальных дэлегацый. У структуры МГС таксама дзейнічаюць на сталай аснове камісіі і даследчыя групы. Раз на 4 гады праводзяцца кангрэсы МГС. Выпускаецца Бюлетэнь МГС.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!