Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Нанду

Нанду

Звычайны нанду (Rhea americana)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhea (Brisson, 1760)

Сінонімы
  • Pterocnemia
Даччыныя таксоны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  696083
NCBI  8795
EOL  28487
FW  83729

Нанду, амерыканскія страусы (Rheidae) — сямейства бескілявых птушак.

Вядомы з верхняга пліяцэну (каля 2-7 млн гадоў назад). 1 род, 2 віды: нанду паўночны, або звычайны (Rhea americana), і нанду даўгадзюбы, або дарвінаў (Rhea pennata). Пашыраны ў стэпах і паўпустынях Паўднёвай Амерыкі. Трымаюцца групамі.

Вышыня да 170 см, маса да 50 кг. Апярэнне бураватае, шэрае. Крылы развітыя, але няздатныя да палёту. Ногі трохпальцыя. Добра бегаюць і плаваюць, кормяцца раслінамі, малюскамі, чарвямі, яшчаркамі.

Палігамы. Некалькі самак (3-8) адкладваюць яйкі ў адно гняздо (да 30 яек); наседжвае самец.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya