Навабы́хаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Новы Быхаў.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі Навабыхаўскага сельсавета існавалі вёска Капарцы (злілася з вёскай Тайманава), пасёлкі Падгорыца, Дуброўскі, Пакусіна Лашчына, Пралетарская Рэспубліка, Прываложжа, Круг, Лібатыўка І, Лібатыўка 2, Магучы, якія зліліся з іншымі населенымі пунктамі або іх жыхары пераехалі. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лудчыцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Калініна, Камарычы, Леніна, Магучы Партызан, Падольцава, Тайманава і Янава)[1]. 7 сакавіка 1975 года скасаваны пасёлак Магучы Партызан[2], 24 чэрвеня 2008 года — пасёлак Падольцава і вёска Ульянава[3]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ніжнятошчыцкага сельсавета (17 населеных пунктаў: пасёлкі Заводчык, Калінін, Леніна, Рабочы, вёскі Верхняя Тошчыца, Віляхаўка, Вішанька, Вялікі Лес, Істопкі, Красны Бераг, Ліпа, Малінаўка, Міхалёўка, Ніжняя Тошчыца, Первае Мая, Сінеж і Тошчыца)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1082 чалавекі[5], з іх 96,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 1335 чалавек[7].