У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Міхалова.
Міхалова (трансліт.: Michalova) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна паміж станцыямі «Грушаўка» і «Пятроўшчына». Уведзена ў эксплуатацыю 7 лістапада 2012 годзе. Размешчана на скрыжаванні вуліцы Гурскага і праспекта Дзяржынскага (Маскоўскі раён).
Гісторыя
У аснове назвы ляжыць назва былой вёскі Міхалова[1], у сувязі з чым у інтэр’еры прысутнічае тэма прыроды — халодны заход.
Будаўніцтва пачалося ў 2007 годзе. Першапачаткова станцыя праектавалася з двума ўваходнымі вестыбюлямі, абсталяванымі эскалатарамі. У далейшым праект станцыі зведаў змены, станцыя была запраектавана на метр бліжэй да зямлі, што дазволіла выключыць неабходнасць устаноўкі эскалатараў.[2] Станцыі «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» былі адкрыты 7 лістапада 2012 года[3] у складзе 4-й чаргі першай лініі Мінскага метрапалітэна.
Зноскі