У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Мірны.
Пасёлак
Мірны
Мірны на карце Беларусі ±
|
Мі́рны[1] (трансліт.: Mirny, руск.: Мирный) — пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці, за 18 км на поўдзень ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў-Крычаў.
Транспартныя сувязі па шашы Санкт-Пецярбург-Адэса, якая праходзіць побач пасёлка.
Рэльеф раўнінны, на паўночным усходзе мяжуе з лесам.
Гісторыя
Заснаваны ў сакавіку 1965 года як цэнтральная сядзіба будаванай птушкафабрыкі. У 1969 годзе паселішча атрымала статус пасёлка і назву Мірны.
Планіроўка
Планіровачна складаеца з трох кароткіх прамалінейных вуліц мерыдыянальнай арыентацыі, злучаных завулкамі. На поўдзень — адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя дамы пераважна драўляныя, сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі рамешчаны сярод жылой забудовы.
Інфраструктура
У пасёлку працавалі адзяленне сувязі, дзіцячы сад-яслі, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.
Насельніцтва
- 1990 — 294 жыхары, 86 гаспадарак
- 2007 — 250 жыхароў, 101 гаспадарка
Крыніцы
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|