Цяпер пра подзвігі Раеўскага нагадваюць капліца-помнік, якая стаіць на месцы бою каля Салтанаўкі пад Магілёвам, і помнік, пастаўлены на месцы батарэі Раеўскага на Барадзінскім полі.
У 1961 годзе, да 150-гадовага юбілею Айчыннай вайны, адна з вуліцМасквы была названа ў гонар М. М. Раеўскага. Вуліца Раеўскага ёсць таксама ў Кіеве, Смаленску і Мажайску.
Св. Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Разумоўка (пахавальня Раеўскіх) унесена ў рэестр помнікаў горадабудаўніцтва і архітэктуры нацыянальнага культурнага здабытку Украіны[8].
У нумізматыцы
У 2012 годзе Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі была выпушчана манета (2 рублі, сталь з нікелевым гальванічным пакрыццём) з серыі «Палкаводцы і героі Айчыннай вайны 1812 года» з выявай на рэверсе партрэта генерала ад кавалерыі М. М. Раеўскага[9].
↑Адкрыццё Антарктыды(нявызн.)(недаступная спасылка). Расійская Антарктычная экспедыцыя. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 15 лістапада 2009.
↑Фатаграфія(недаступная спасылка) бюста М. М. Раеўскага.
↑Орехова Л. А., Гуркович В. Н.. Раевские и Крым(нявызн.)(недаступная спасылка). Историческое наследие Крыма. Праверана 15 лістапада 2009.(недаступная спасылка)
Храмы семьи Раевских(нявызн.)(недаступная спасылка). Обласна універсальна наукова бібліотеки ім. Д. І. Чижевського. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 22 сакавіка 2015.(укр.)