Мора Хваль |
---|
Мора Хваль |
Мора Хваль (лац.: Mare Undarum) — месяцавае мора, размешчанае дакладна на поўнач ад мора Пены на бачным з Зямлі боку Месяца, паміж кратэрам Фірмік і ўсходнім Лімбам.
Апісанне
Мора Хваль з'яўляецца адным з самых высока размешчаных месяцавых мораў у басейне мора Крызісаў. Селенаграфічныя каардынаты ўтварэння: 6°48′ пн. ш. 68°24′ у. д. / 6,8° пн. ш. 68,4° у. д. / 6.8; 68.4G[1], дыяметр 243 км[1].
Размяшчэнне Мора Хваль на
бачным боку Месяца
Навакольны мора басейн складзены пародамі Нектарскага перыяду, у той час як базальты, якія ўтвараюць мора, належаць да раннеімбрыйскага перыяду.
У паўднёвай частцы мора размешчаны кратэр Дубяга дыяметрам 53 км[2], з паўднёвага ўсходу прымыкае кратэр Кандарсэ P (дыяметр 46 км[2]).
Калі нямецкі астраном Ёган Медлер назіраў дадзены ўчастак Месяца ў 1830-x гадах, ён заўважыў крывыя цёмныя палосы на паверхні мора Хваль, што прывяло вучонага да непраўдзівых высноў аб наяўнасці расліннасці на паверхні спадарожніка Зямлі.
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Акіяны | |
---|
Моры | |
---|
Азёры | |
---|
Залівы | |
---|
Балоты | |
---|
Выключаныя | |
---|
|