Мора Масквы

Мора Масквы
Мора Масквы

Мора Масквы (лац.: Mare Moscoviense) — месяцавае мора, размешчанае ў паўночна-заходняй частцы нябачнага з Зямлі боку Месяца.

Характарыстыка

Мора Масквы — адно з двух мораў на адваротным боку Месяца, другое — Мора Мары. Яно ў асноўным размешчана ва ўнутраным кальцы вялікага Маскоўскага басейна ўдарнага паходжання. Гэты раён ляжыць амаль на кіламетр ніжэй сярэдняга ўзроўню паверхні Месяца[1]. Мора Масквы размешчана на восем кіламетраў ніжэй краёў Маскоўскага басейна (гэта значыць яго знешняга кальца дыяметрам 640 км)[2]. Па распаўсюджанасці кратэраў рознага дыяметра Маскоўскі басейн падобны раёну Мора Нектару, з гэтага робіцца выснова, што ўдар, які ўтварыў басейн, адбыўся ў нектарскі перыяд. Ад удару паўстаў кратэр, які змяшчае Мора Масквы і адпаведны сярэдняму кольцы Маскоўскага басейна дыяметрам 430 км. Вулканічная дзейнасць, калі пралівалася лава, якая запоўніла Мора Масквы, адбывалася ў познеімбрыйскі перыяд. Тэктанічныя разломы прылеглага кратэра Камароў, магчыма, паказваюць, што прыкладна такія ж разломы існуюць пад базальтавымі лавамі Мора Масквы. Базальтавыя лавы Мора Масквы падобныя да марскога базальту бачнага з Зямлі боку Месяца[1][2].

Размяшчэнне Мора Масквы на
адваротным боку Месяца

17 ліпеня 1972 у раёне Мора Масквы ўпаў буйны метэарыт, гэтая падзея была зафіксавана на сейсмаграмах[3] чатырох сейсмічных станцый, устаноўленых экспедыцыямі «Апалон-12», «Апалон-14», «Апалон-15» і «Апалон-16» на бачным з Зямлі боку Месяца. Папярочныя хвалі (S-хвалі) прысутнічалі толькі на бліжэйшай з іх да месца падзення («Апалон-15»), на іншых — адсутнічалі, што з'явілася ўказаннем на магчымую наяўнасць у Месяца ядра радыусам 600—800 км. Пазней дадаліся новыя дадзеныя, і ў нетрах Месяца сталі вылучаць дзве абалонкі — адносна халодную знешнюю (літасферу) да глыбіні каля 1000 км і часткова расплаўленую ўнутраную[4].

Па выніках місіі «Кагуя» было ўстаноўлена, што ў Мора Масквы таўшчыня кары найменшая для ўсяго Месяца[5] — амаль 0 метраў пад пластом базальтавай лавы таўшчынёй 600 метраў[6].

Назва

Мора Масквы ўпершыню з'явілася на першай карце адваротнага боку Месяца, складзенай ЦНДІ геадэзіі, аэраздымкі і картаграфіі і Дзяржаўным астранамічным інстытутам ім. П. К. Штэрнберга ў студзені — красавіку 1960 па фатаграфіях, перададзеным АМС «Луна-3» 7 кастрычніка 1959 г.[7]. Назва на ёй была прыведзена на рускай мове - Море Москвы і ў лацінскай транслітарацыі — More Moskvy[8]. 22 жніўня 1961 г. на аснове «Атласа адваротнага боку Месяца» Н. П. Барабашова, А. А. Міхайлава, Ю. Н. Ліпскага[9], назва ў лацінскім варыянце Mare Moscoviense было афіцыйна зацверджана Міжнародным астранамічным саюзам[10].

Зноскі

  1. а б Шевченко В.В. Море Москвы // Земля и Вселенная. — М.: Наука, 1988. — № 3. — С. 90-92. — ISSN 0044-3948.
  2. а б K.G.Thaisen. Geology of the Moscoviense Basin: Implications for the character of the highland crust.. 41st Lunar and Planetary Science Conference. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2012. Праверана 2 верасня 2010.
  3. Latham G; et al. (1973). "Moonquakes, meteoroids, and the state of the lunar interior". Proceedings of the Fourth Lunar Science Conference. 3: 2517–2518.
  4. Галкин И.Н. Внеземная сейсмология. — М.: Наука, 1988. — С. 54. — 195 с. — (Планета Земля и Вселенная). — 15 000 экз. — ISBN 502005951X.
  5. Ishihara; et al. (October 2009). "Crustal thickness of the Moon: Implications for farside basin structures". Geophysical Research Letters. 36. doi:10.1029/2009GL039708.
  6. Manabu Kato; et al. (2010-08-25). "The Kaguya Mission Overview". Space Science Reviews. doi:10.1007/s11214-010-9678-3.
  7. Ж. Ф. Родионова. Карты Луны Архівавана 27 верасня 2011.
  8. Карта обратной стороны Луны — Chart of the Reverse Side of the Moon (1960)
  9. Атлас обратной стороны Луны / Под ред. Н.П. Барбашова, А.А. Михайлова, Ю.Н. Липского. — М.: Издательство Академии Наук СССР, 1960. — 147 с.
  10. XIth General Assembly - Transactions of the IAU / Ed. D.H. Sadler. — Berkeley: Blackwell Scientific Publications, 1961. — Т. XIB. — С. 234.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!