Мора Пены

Мора Пены
Мора Пены

Мора Пены (лац.: Mare Spumans) — месяцавае мора на бачным боку Месяца. Мае 139 кіламетраў у дыяметры[1]. Было ўключана ў першую афіцыйную наменклатуру аб'ектаў на паверхні Месяца Міжнароднага астранамічнага саюза, выдадзеную Благг і Мюлерам у 1935 годзе[2]. Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы бачнага боку на ўсход ад мора Дастатку і да паўднёвага захаду ад мора Хваль[3]. У той час, як басейн вакол мора Пены быў сфарміраваны ў Нектарскі перыяд, само яно сфармавалася некалькі пазней, у Познеімбрыйскі перыяд[4]. На заходнім (правым) краю мора знаходзіцца кратэр Пці (да 1976 года — сатэлітны кратэр Апалоній W)[4].

Зноскі

  1. Gazetteer of Planetary Nomenclature (англ.). International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2012. Праверана 8 жніўня 2010.
  2. Mary A. Blagg, K. Müller NAMED LUNAR FORMATIONS
  3. Карта видимой стороны Луны
  4. а б Lunar.arc.nasa.gov: Mare Spumans Архівавана 21 лютага 2013.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!