Візантыйскае мастацтва — гэта гісторыка-рэгіянальны тып мастацтва, які ўваходзіць у гістарычны тып сярэднявечнага мастацтва.
Фарміраванне візантыйскай мастацкай традыцыі
Першыя стагоддзі існавання Візантыйскай дзяржавы можна разглядаць як важнейшы этап у фарміраванні светапогляду візантыйскага грамадства, якое абапіралася на традыцыі паганскага элінізму і прынцыпы хрысціянства. Фарміраванне хрысціянства як філасофска-рэлігійнай сістэмы было складаным і доўгім працэсам. Хрысціянства ўвабрала ў сябе шматлікія філасофскія і рэлігійныя вучэнні таго часу. Хрысціянская дагматыка(руск.) (бел. склалася пад моцным уплывам блізкаўсходніх рэлігійных вучэнняў, іўдаізму, маніхейства. Яно з’яўлялася сінтэтычнай філасофска-рэлігійнай сістэмай, важным кампанентам якой з’яўляліся антычныя філасофскія вучэнні. На змену непрымірымасці хрысціянства з усім, што несла таўро язычніцтва прыходзіць кампраміс паміж хрысціянскім і антычным светасузіраннем. Найбольш адукаваныя і дальнабачныя хрысціянскія багасловы зразумелі неабходнасць авалодання ўсім арсеналам паганскай культуры для выкарыстання яе ў стварэнні філасофскіх канцэпцый. Такія мысляры, як Васіль Кесарыйскі, Грыгорый Ніскі(руск.) (бел. і Грыгорый Назіанзін, закладваюць падмурак візантыйскай філасофіі, які сыходзіць каранямі ў гісторыю элінскага мыслення. У цэнтры іх філасофіі знаходзіцца разуменне быцця як дасканаласці. Нараджаецца новая эстэтыка, новая сістэма духоўных і маральных каштоўнасцяў, змяняецца і сам чалавек той эпохі, яго бачанне свету і стаўленне да сусвету, прыроды, грамадства.
Перыядызацыя візантыйскага мастацтва
раннехрысціянскі перыяд (так званай перадвізантыйскай культуры, I—III стагоддзі);
іканаборчы перыяд (VIII — пачатак IX стагоддзя). Імператар Леў III Ісаўр (717—741), заснавальнік Ісаўрыйскай дынастыі, выдаў Эдыкт аб забароне ікон. Гэты перыяд атрымаў назву «цёмны час» — шмат у чым па аналогіі з такім самым этапам хрысціянізацыі Заходняй Еўропы;
перыяд Македонскага адраджэння(руск.) (бел. (867—1056). Прынята лічыць класічным перыядам візантыйскага мастацтва. XI стагоддзе стаў вышэйшай кропкай росквіту. Звесткі аб свеце чэрпаюць з Бібліі і твораў старажытных аўтараў. Гармонія мастацтва дасягалася за кошт строгай рэгламентацыі;
Іканапіс Візантыйскай імперыі быў найбуйнейшай мастацкай з’явай ва ўсходне-хрысціянскім свеце. Візантыйская мастацкая культура не толькі стала родапачынальніцай некаторых нацыянальных культур (напрыклад, Старажытнарускай), але і на працягу ўсяго свайго існавання аказвала ўплыў на іканапіс іншых праваслаўных краін: Сербіі, Балгарыі, Македоніі, Беларусі, Грузіі, Сірыі, Палестыны, Егіпта. Так жа пад уплывам Візантыі знаходзілася культура Італіі, у асаблівасці Венецыі.
Найважнейшае значэнне для гэтых краін мелі візантыйскія іканаграфіі і новыя стылістычныя плыні, якія ўзнікалі ў Візантыі .
Скульптура Візантыі
Для рэлігійных мэтаў скульптура з самага пачатку ўжывалася умерана, таму што ўсходняя царква заўсёды неспрыяльна глядзела на статуі, лічачы пакланенне ім у некаторым родзе ідалапаклонствам, і калі да IX стагоддзя круглыя фігуры яшчэ былі цярпімыя ў візантыйскіх храмах, то пастановай Нікейскага сабора787 года яны былі зусім ліквідаваны з іх. Такім чынам, галоўная ніва дзейнасці для скульптуры была закрыта, і ёй заставалася выконваць толькі саркафагі, арнаментальныя рэльефы, невялікія дыптыхі, якія імператары даравалі саноўнікам і царкоўным іерархам, абклады для кніг, посуд і інш. Матэрыялам для дробных вырабаў такога роду служыла ў большасці выпадкаў слановая косць.
Мазаіка
Галоўнай тэхнікай візантыйскай мазаікі пераважна быў прамы мазаічны набор, пры якім элементы укладываются зваротным бокам на пастаянную аснову. Прамы набор у старажытнасці ажыццяўлялі непасрэдна на месцы мазаічнай кампазіцыі: падлозе ці сцяне жылога або грамадскага памяшкання. На роўным пласце замацавальнай масы рабіўся эскіз, а затым кавалачкі смальты ўцісківаліся ў масу.
Смальтавыя кампазіцыі адрозніваліся вялікай разнастайнасцю колеру, яркасцю, гульнёй святла на паверхні. Галоўнай мастацкай асаблівасцю візантыйскіх мазаік з’яўляецца цудоўны залаты фон, мігатлівы як пры натуральным асвятленні, так і пры святле свечак. Абавязковым для візантыйскіх майстроў стаў тэхнічны прыём выканання контураў мазаічных фігур. Контур выкладваўся ў адзін шэраг кубікаў і элементаў з боку фігуры або аб’екта, і таксама ў адзін шэраг — з боку фону. Роўная лінія такіх контураў надавала малюнкам на мільготкім фоне выразнасць. Разнастайнасць даступных адценняў надавала мазаічным малюнкам жывы аб’ём. Большасць мазаічных пано адлюстроўвалі біблейскія і хрысціянскія сюжэты гісторыі. Візантыйскі мур разлічаны на ўспрыманне малюнка з вялікай адлегласці — карціны адрозніваюцца некаторай няроўнасцю, «аксамітасцю» адценняў і фактур, што «ажыўляе» створаныя выявы.
У перыяды росквіту Візантыйскай імперыі мазаіка станавілася галоўным элементам мастацкага аздаблення сабораў, пахавальняў і базілік, аднак пазней з-за дарагоўлі мазаіка была выцесненая фрэскамі.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Разам з разьбяной справай квітнела апрацоўка металаў, з якіх выконваліся выбіўныя або адліваныя творы ўмеранага рэльефу. Візантыйскія мастакі дайшлі, нарэшце, да таго, што сталі абыходзіцца зусім без рэльефу, як, напрыклад, у бронзавых дзвярах цэркваў, вырабляючы на меднай паверхні, толькі злёгку паглыблены контур і выкладваючы яго іншым металам, срэбрам ці золатам. Да гэтага разраду работ, званага agemina, належалі выдатныя дзверы рымскай базілікі Сан-Паола-фуоры-ле-Мура, якія загінулі падчас яе пажару ў 1823 годзе, і належаць дзверы ў саборах Амальфі(англ.) (бел. і Салерна(англ.) (бел. блізу Неапаля. Акрамя дзвярэй, такім жа спосабам вырабляліся напрастольныя абразы, дошкі для сценак прастолаў, абклады для Евангелляў, каўчэгі(руск.) (бел. для мошчаў і г д. Ва ўсіх падобных творах візантыйскае мастацтва імкнулася пазбягаць выпукласці, замяняючы рэльеф або агемінальнай працай, або чэрню(руск.) (бел., або эмаллю, і з клопатам больш за ўсё аб раскошы і, магчыма, большым ужыванні каштоўных камянёў[1].
Асабліва майстэрскімі былі візантыйскія майстры ў эмальерных вырабах, якія можна падзяліць на два гатункі: простую эмаль (émail champlevé) і перагародкавую эмаль(англ.) (бел. (émail cloisoné). У першай на паверхні металу рабіліся з дапамогай разца паглыбленні адпаведна малюнку, і ў гэтыя паглыбленні насыпаўся парашок каляровага шклопадобнага рэчыва, якое потым сплаўлялася на агні і прыкіпала трывала да металу; у другой малюнак на метале абазначаўся прылепленым да яго дротам, а прасторы паміж атрыманых такім чынам перагародак запаўняліся шклопадобным рэчывам, якое потым утварала гладкую паверхню і прымацоўвалася да металу разам з дротам з дапамогай плаўлення. Цудоўнейшы ўзор візантыйскай эмальернай справы(руск.) (бел. прадстаўляе знакамітая Пала д’Ора(руск.) (бел. (залаты алтар) — род маленькага іканастаса з мініяцюрамі ў тэхніцы перагародкавай эмалі, які ўпрыгожвае сабой галоўны алтар у венецыянскім Саборы СвятогаМарка.
Димов, Г.(балг.) (бел. Ранновизантийско сребърно блюдо от с. Светлен (Поповско) — В: Сборник с доклади от VIII национална научна конференция на тема «Поломието — находки, събития и личности» ИМ Попово, В. Търново, 2016, 741—760.