Сабор, упрыгожаны шматлікімі мазаікамі, выкананымі ў візантыйскім стылі, з’яўляецца месцам знаходжання мошчаў апостала Марка і мноства каштоўных прадметаў мастацтва, вывезеных з Канстанцінопаля ў ходзе крыжовых паходаў. У 1987 годзе сабор разам з іншымі венецыянскімі помнікамі ўвайшоў у спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыныЮНЕСКА.
Гісторыя сабора Святога Марка
Першая базіліка
Базіліка была пабудавана для размяшчэння мошчаўапостала Марка, якія 31 студзеня 829 года былі прывезены з Александрыі ў Венецыю венецыянскімі купцамі Буона і Рустыка, якія ў 828 годзе, прыбыўшы ў Александрыю, даведаліся, што мусульмане пачалі разбурэнне хрысціянскіх храмаў для ўзвядзення мячэцей. Паданне звязвае пропаведзь хрысціянства ў гарадах Венецыянскай лагуны з апосталам Маркам[1], таму купцы вырашылі выратаваць мошчы святога ад апаганьвання і прывезці іх у свой горад. Каб перанесці рэліквію на карабель, гандляры пайшлі на хітрасць: цела евангеліста было пакладзена ў вялікі кошык і схавана пад свінымі тушамі, да якіх не маглі дакрануцца сарацыны нават пры мытным аглядзе. Для большай надзейнасці кошык схавалі ў складках паруса аднаго з суднаў (падзеям, звязаным з перанясеннем мошчаў, прысвечаны мазаікі прэсбітэрыя і адзін з люнетаў цэнтральнага фасада). Пасля перанясення мошчаў у горад, апостал Марк замяніў святога Феадора ў ролі нябеснага заступніка Венецыі, а сімвалам горада стаў знак гэтага евангеліста — крылаты леў.
Будаўніцтва было пачата дожамДжусцініяна Партэчыпацыа ў 829 годзе, а завершана ў 832 годзе яго братам дожам Джавані Партэчыпацыа. Будынак першай базілікі не захаваўся, таму пра яе аблічча можна судзіць толькі па археалагічных раскопках, выкананых падчас рэстаўрацыі крыпты сабора, калі быў выяўлены старажытны мур сцен. Лічыцца, што царква была пабудавана ў форме лацінскай базілікі тыпу равенскіх (Сан-Вітале) і займала месца цяперашняй крыпты[2]:18. Купал, устаноўлены над яе цэнтральнай часткай, знаходзіўся над месцам пахавання мошчаў апостала Марка.
Базіліка была пашкоджана пажарам, які ўзнік у 976 годзе падчас дварцовага перавароту, калі дож П’етра Кандыяна быў зрынуты дожам П’етра Арсеола. Пажар, які пачаўся ў Палацы дожаў, перакінуўся на паўночна-заходнюю частку сабора і нанёс яму сур’ёзныя пашкоджанні. К канцу X стагоддзя базіліка была адноўлена, але даследчыкі лічаць, што гэта была рэстаўрацыя будынка, а не новае будаўніцтва[2]:18[3]:12.
Сучасная базіліка
Будаўніцтва сучаснай базілікі пачаў у 1063 годзе дож Даменіка Кантарыні. У 1071 годзе ў яшчэ недабудаваным саборы быў узведзены на пасаду дожа Даменіка Сельва, пры якім у 1071—1084 гадах быў распачаты першы цыкл стварэння мазаічнага ўбрання базілікі. Асвячэнне храма адбылося ў 1094 годзе пры дожы Вітале Фальеры, які быў пахаваны ў галерэі на месцы сучаснага нартэкса сабора[2]:16.
Крыжовакупальная пяцігаловая царква была збудавана на ўзор канстанцінопальскагахрама Апосталаў[4]. На працягу наступных стагоддзяў царква бесперапынна пашыралася і ўпрыгожвалася: у 1159 годзе пачаліся работы па абліцоўванню сабора мармурам, у XII стагоддзі былі выкананы мазаікі цэнтральных купалаў і скляпенняў, у 1343—1354 гады былі прыбудаваны баптыстэрый і капэла Святога Ісідара, у XV стагоддзі — капэла Масколі і сакрысція (1486—1493 гады), у 1504—1521 гадах капэла Дзен. Вонкавае ўбранне сабора было завершана к канцу XV стагоддзя, пра што сведчыць яго выява на карціне Джэнціле Беліні «Працэсія рэліквіі Святога Крыжа на плошчы Сан Марка» (1493 год). Тытул галоўнага будаўніка сабора ў розны час насілі такія архітэктары, як Якопа Сансавіна і Бальдасарэ Лангена[2]:5.
Мноства старажытных рэліквій патрапілі ў сабор пасля рабавання крыжакамі Канстанцінопаля ў 1204 годзе. Да іх адносяцца квадрыга на заходнім фасадзе, «залаты алтар» візантыйскай работы, выява «Мадонна Нікапея».
Базіліка грала значную ролю ў гісторыі Венецыянскай рэспублікі. Па традыцыі глава рэспублікі станавіўся перад гараджанамі, і яго публічна абвяшчалі дожам з прэгалы — правай кафедры, адмыслова ўладкаванай для гэтай мэты. Нягледзячы на тое, што базіліка да 1807 года была толькі палацавай капэлай, у ёй праходзілі значныя афіцыйныя цырымоніі (блаславенне войска перад вайной, у тым ліку перад чацвёртым крыжовым паходам, дэманстрацыя захопленых у ворагаў сцягоў). У базіліцы адбылася пакаянная сустрэча Фрыдрыха Барбаросы з Папам Аляксандрам III. Сабор цалкам знаходзіўся ў юрысдыкцыі дожаў і меў уласны клір, незалежны ад мясцовага епіскапа[3]:10. У 1807 годзе па загаду Напалеона ў сабор Сан Марка з цэрквы Сан-П’етра дзі Кастэла была перанесена кафедрапатрыярха Венецыі (тытул належыць біскупу Венецыі з 1451 года), і храм стаў кафедральным саборам Венецыі.
У наш час сабор з’яўляецца дзеючым храмам. Будзённыя набажэнствы праводзяцца ў капэле Святога Ісідара. Акрамя мошчаў апостала Марка сярод рэліквій базілікі вылучаюцца галовы апосталаў Якава Малодшага і Ціта[5], мошчы мучаніка Ісідора[6] і абраз Багародзіцы «Нікапея», што робіць храм цэнтрам хрысціянскага паломніцтва.
Архітэктура
Характарыстыка архітэктурнага стылю
Працяглае будаўніцтва базілікі аказала ўплыў на яе архітэктурны стыль. Пабудаваны як класічная грэчаская базіліка з суровым раманскім фасадам, сабор за гады перабудоў набыў свой сучасны вобраз, у якім змяшаліся розныя стылі. Гэта тлумачыцца таксама тым, што ў яго ўбранні былі выкарыстаны прывезеныя ў розны час у Венецыю ўсходні мармур, калоны розных ордараў, грэчаскія і раманскія барэльефы, візантыйскія і італьянскія скульптуры, гатычныя капітэлі. Усё гэта было злучана майстрамі ў гарманічнай архітэктоніцы сабора.
Некаторыя даследчыкі не выдзяляюць пэўнага архітэктурнага стылю сабора і пішуць пра яго асаблівасці:
Я не ведаю, ці існуе яшчэ ў свеце сабор, на які можна было б паставіць чатырох бронзавых коней без рызыкі не толькі сапсаваць мастацкае ўражанне, але і апошліць будынак. Сабор Св. Марка не такі. Фантастычнае змешванне ўсіх настрояў і густаў, усіх стыляў і эпох… Гэты будынак свайго роду unicum, непаўторная індывідуальнасць у свеце цэркваў. Яго стыль лічыцца візантыйскім, але, мне здаецца, гэта справядліва толькі да вядомай ступені: з масы ўплываў, якія стварылі сабор, візантыйскі быў пераважным. Яму належыць агульны абрыс будынка, купалы, мазаікі. Але гатычныя вежкі галоўнага фасада, гатычныя стрэлы, сплеценыя са статуй, антычны лес рознакаляровых калон, усходняя стракатасць і пазалота, нарэшце, шырокая тэраса вакол купалаў — які стыль утворыць усё гэта разам узятае, калі не стыль венецыянскага Св. Марка, у якога няма ні продкаў, ні перайманняў.[7]
— П.Н. Перцов. «Венеция», 1905 год.
Агульныя асаблівасці
Сабор пабудаваны ў форме грэчаскага крыжа і з’яўляецца тыповай візантыйскай крыжовакупальнай базілікай, пабудаванай па прыкладу канстанцінопальскай царквы Святых Апосталаў[8], але не з’яўляецца яе дакладным паўторам. У канцы XII стагоддзі да базілікі быў прыбудаваны прасторны нартэкс, а ў наступныя стагоддзі шэраг іншых памяшканняў (некалькі капэл, баптыстэрый, сакрысція). За выключэннем алтарнай часткі, якая заканчваецца апсідай, рукавы крыжа падзелены аркадамі на тры нефы, хоры (другі паверх бакавых нефаў) адсутнічаюць[9]. Памеры базілікі складаюць 76,5 (даўжыня разам з алтарнай часткай) на 62,5 метраў. Вышыня базілікі (па цэнтральным купале) складае 43 метры.
Алтарная частка (прэсбітэрый) па ўсходнім узоры аддзелена ад цэнтральнага нефа гатычным іканастасам, створаным у 1394 годзе майстрамі П’етра Паола і Якабела Дэле Масенье. Алтарная перагародка створана з каляровага мармуру і ўвянчана вялікім крыжам, па баках ад якога ўстаноўлены чатырнаццаць статуй (дванаццаць апосталаў, Дзева Марыя і апостал Марк). У алтарнай частцы ўстаноўлены ківорый (V стагоддзе), пад якім знаходзіцца галоўны алтар храма з мошчамі Святога Марка, перанесенымі ў сабор з крыпты ў 1835 годзе. Ён высечаны з суцэльнага кавалка зялёнага ўсходняга мармуру і падтрымліваецца чатырма калонамі з вапнавага алебастру (XIII стагоддзе). На кожнай калоне ў дзевяць радоў размешчаны рэльефы з гісторыяй Дзевы Марыі і Ісуса, у якіх знайшлі сваё адлюстраванне, апроч кананічных, апакрыфічныя гісторыі.
Наборная мармуровая падлога базілікі створана ў XII стагоддзі і гарманіруе з вонкавым і ўнутраным мармуровым убраннем сабора. Яна выканана з пліт рознакаляровага мармуру з устаўкамі мазаічных выяў (былі створаны ў перыяд да XV стагоддзя), выкананых з маленькіх кавалачкаў мармуру рознай формы і памеру. Сярод мазаік падлогі прысутнічаюць як геаметрычны арнамент (кругі, квадраты, васьмівугольнікі), так і выявы жывёл, раслінны арнамент. Частка арнаментаў была створана ў 1425 годзе фларэнційскім мастаком Паала Учэла.
Званіца сабора стаіць асобна ад яго, яе вышыня складае каля 100 метраў. Яна была пабудавана ў 1514 годзе і, акрамя царкоўных функцый, служыла таксама маяком для караблёў, якія ўваходзілі ў лагуну. Званіца цалкам разбурылася ў 1902 годзе, але была адноўлена ў першапачатковым выглядзе ў 1912 годзе.
Фасады
Першапачаткова вонкавае аблічча сабора адпавядала суровым канонам раманскага стылю (гэта было пацверджана пры рэстаўрацыі мармуровых пліт фасада ў XIX стагоддзі). Больш раскошная мармуровая абліцоўка фасада сабора была выканана ў XIII стагоддзі. Ідэя пышнейшага ўбрання фасада ўзнікла пасля чацвёртага крыжовага паходу, калі ў Венецыю былі вывезены калоны і капітэлі з канстанцінопальскіх палацаў і храмаў.
Галоўны фасад (заходні)
Абліцаваны мармуровымі плітамі, упрыгожаны калонамі, увянчанымі капітэлямі карынфскага ордара. Мае пяць уваходаў, аформленых у выглядзе парталаў з калонамі ў два ярусы. Архівольты цэнтральнага партала ўпрыгожаны кампазіцыямі з алегарычнымі выявамі мастацтваў і рамёстваў[9]. Аркі парталаў і размешчаных над імі люнетаў упрыгожаны мазаікай. Люнеты ўпрыгожаны гатычным вянком, выкананым у XIV—XV стагоддзях тасканскімі майстрамі. Паміж аркамі вянка, упрыгожанымі раслінным арнаментам, устаноўлены вежкі з фігурамі святых. У крайніх вежах фасада намалявана сцэна Дабравешчання (арханёл Гаўрыіл у крайняй левай вежцы, Дзева Марыя — у крайняй правай). Паміж імі ў чатырох вежках устаноўлены фігуры евангелістаў з іх сімваламі.
Цэнтральны ўваход
Мазаікі люнетаў (выкананы ў 1617—1618 гадах Луіджы Гаэтана па эскізах Мафеа Вероны)
«Дож і венецыянская сеньёрыя сустракаюць цела Святога Марка»
«З’яўленне Хрыста Суддзі»
«Прыбыццё мошчаў апостала Марка ў Венецыю»
«Перанясенне цела Святога Марка на карабель»
Найстарэйшая з мазаік фасада (XIII стагоддзе), адлюстроўвае падзею знаходкі мошчаў апостала пасля заканчэння будаўніцтва сучаснай базілікі. Падчас працяглага будаўніцтва царквы мошчы былі схаваны дожам і настаяцелем сабора, каб іх не выкралі. Тайнік быў згублены, а затым цудам быў адкрыты ў пілястры базілікі.
Мазаіка Леапольда даль Поца па кардоне мастака Себасцьяна Рычы, 1728—1729 гады.
Самая позняя з мазаік сабора, выканана ў 1836—1838 гады Ліборыа Саландры па кардоне мастака Латанцыа Кверэны
Невядомы мазаічыст па кардоне мастака П’етра Векіа, 1660 год.
Невядомы мазаічыст па кардоне мастака П’етра Векіа, 1660 год. Намаляваны агляд сарацынамі судна венецыянскіх купцоў у Александрыі. Каб мошчы не былі выяўлены, венецыянцы паклалі іх у кошыкі і закрылі свінымі тушамі.
Нягледзячы на тое, што большасць існуючых мазаік фасада была створана ў XVII—XVIII стагоддзях, агульная архітэктурная задума мазаічнага ўбрання фасада была выканана ў XV стагоддзі, што пацвярджае карціна Джэнціле Беліні «Працэсія рэліквіі Святога Крыжа на плошчы Сан Марка» (1493 год). Усе «новыя» мазаікі паўтараюць старадаўнюю іканаграфію ў адпаведнасці з распараджэннямі Вярхоўных Пракуратараў Сан Марка, якія ў выпадку пераробкі згубленай ці разбуранай мазаікі даручалі ўзнавіць яе сюжэт у адпаведнасці са старажытным узорам і зрабіць тлумачальны надпіс[2]:31.
Бронзавыя дзверы сабора (за выключэннем цэнтральнай) былі створаны ў XII—XIV стагоддзях. Іх аўтар, венецыянскі ювелір Бертуча, у 1300 годзе пакінуў на адной з іх надпіс, што працуючы над імі, ён кіраваўся ўзорам дзвярэй цэнтральнага партала. Дзверы цэнтральнага партала датуюцца VI стагоддзем і былі, як многія іншыя элементы фасада, прывезены ў Венецыю з Канстанцінопаля. Створкі выкананы з папярочных бронзавых пласцін, якія ўпрыгожаны 34 радамі арачак, размешчаных у форме паўлінавага хваста.
Паміж аркамі ўваходных парталаў, пад размешчанай вышэй лоджыяй, устаноўлены візантыйскія пліты з парнымі барэльефамі, сіметрычна размешчаныя адносна галоўнага партала. Цыкл пачынаецца з выяў двух святых воінаў — Дзімітрыя Салунскага і Георгія Пераможца. Затым ідуць выявы Багародзіцы і архангела Гаўрыіла ў сцэне Дабравешчання. Завяршаюць цыкл дзве выявы подзвігаў Геракла: утаймаванне Эрыманфскага вепра (пліта візантыйскага паходжання эпохі Феадосія) і забойства Лярнейскай гідры (пліта венецыянскай работы, XIII стагоддзе).
Паўднёвы фасад
Выходзіць на п’яцэту і Палац дожаў. Фасад абліцаваны мармурам, упрыгожаны мазаікай і статуямі святых. Найбольш вядомы абраз Святога Хрыстафора, які таксама паўтараецца ў выглядзе скульптуры на паўночным фасадзе і мазаікі ў нартэксе. Размяшчэнне абраза Хрыстафора на паўднёвым фасадзе, звернутым да мора і бачным з вады, тлумачыцца старажытным павер’ем, што таго, хто паглядзіць на абраз гэтага святога, у гэты дзень не кране ніякае зло. Пад абразом Хрыстафора знаходзіцца адзіны ўваход у сабор з боку мора. Ён упрыгожаны паўкруглым тымпанам з рэльефаміпрарокаў (XIII стагоддзе).
Паўднёвы фасад упрыгожваюць шматлікія дэкаратыўныя элементы, вывезеныя з Канстанцінопаля. Найбольш цікавай з’яўляецца скульптура чатырох тэтрархаў, выкананая з парфіру. Тэтрархі ўстаноўлены на вуглу скарбніцы, побач з ім знаходзяцца акрытанскія пілястры.
Паўночны фасад
Упрыгожаны мармуровай інкрустацыяй рознага паходжання. Фасад мае адзін уваход, які вядзе ў нартэкс сабора. Ён выкананы ў форме партала і ўпрыгожаны скульптурнай выявай Ражства Хрыстова, створанай венецыянскімі майстрамі ў XIII стагоддзі ў адпаведнасці з візантыйскімі канонамі. З-за выкарыстання ў дэкоры партала расліннага арнаменту ўваход атрымаў назву Порта дэі Ф’ёры («брама кветак»).
Квадрыга Святога Марка — квадрыга з пазалочанай бронзы, устаноўленая на лоджыі сабора. З’яўляецца адзіным захаваным узорам шматфігурнай конскай антычнай скульптуры. Стварэнне квадрыгі прыпісваюць скульптару Лісіпу і датуюць IV стагоддзем да н.э.
Квадрыга ўпрыгожвала канстанцінопальскі іпадром і была вывезена ў Венецыю ў 1204 годзе падчас Чацвёртага крыжовага паходу дожам Энрыка Дандала пасля рабавання крыжакамі Канстанцінопаля. Квадрыга была ўстаноўлена на лоджыі базілікі Сан-Марка ў перыяд кіравання дожа Рэньера Зена (1252—1268 гады). Падчас рэстаўрацыі сабора, якая праводзілася ў 1970-я гады, было прынята рашэнне замяніць квадрыгу на лоджыі сабора копіяй. У 1982 годзе арыгінал квадрыгі быў пастаўлены ў музеі базілікі, размешчаным у верхніх памяшканнях нартэкса сабора.
Купалы
Сабор, пабудаваны ў форме грэчаскага крыжа, мае пяць купалаў: чатыры над галінамі крыжа і цэнтральны над сяродкрыжжам. Купалы былі створаны ў XIII стагоддзі падчас кіравання дожа Себасціяна Дзіяні. На іх архітэктуру аказалі ўплыў усходнія цэрквы і мячэці, знаёмыя венецыянскім купцам і ўдзельнікам крыжовых паходаў.
Купалы выкладзены з цэглы і ўстаноўлены на невысокіх барабанах з вокнамі па перыметры, знадворку іх пакрывае драўляны каркас, абліцаваны свінцовымі пласцінамі. Кожны з купалаў сабора ўвянчаны макаўкай з крыжом. Крыжы маюць па дзве перпендыкулярныя гарызантальныя перакладзіны, накіраваныя на чатыры бакі свету, і завяршаюцца пазалочаным шарам. Дыяметр цэнтральнага купала складае 13 метраў і ўзвышаецца над падлогай базілікі на 28,15 метраў.
Крыпта
Памяшканне крыпты размешчана пад прэсбітэрыем і бакавымі капэламі апостала Пятра і Святога Клімента. У крыпце захавалася частка архітэктурных элементаў першай базілікі. Яны былі выяўлены падчас рэстаўрацыйных работ другой паловы XX стагоддзя. У цэнтры крыпты размешчана капліца, упрыгожаная ажурнай мармуровай плітой візантыйскай работы. Пад ёй да 1835 года знаходзіліся мошчы апостала Марка, пакуль іх не перанеслі ў галоўны алтар сабора.
Унутранае ўбранне
Скляпенні, купалы і верхні ўзровень сцен сабора пакрыты мазаічнымі палотнамі агульнай плошчай каля 4000 м²[3]:22. Стварэнне мазаічнага ўбрання сабора было пачата ў 1071 годзе (мазаікі апсіды) і працягвалася на працягу больш чым двухсот гадоў (мазаікі нартэкса былі закончаны ў 1280 годзе). Мазаічны цыкл сабора Святога Марка з’яўляецца адным з найбольш значных узораў гэтага віду мастацтва[10].
Раннія мазаікі ствараліся безыменнымі майстрамі, якія кіраваліся толькі традыцыямі іканапіснага канона. У XI стагоддзі для стварэння мазаік прыцягваліся візантыйскія майстры, пазней працу сталі выконваць венецыянскія мазаічысты[2]:50. У наступныя стагоддзі пры абнаўленні і рэканструкцыі мазаік кардоны, па якіх выкладваліся кампазіцыі, стваралі Якопа Беліні, Паола Учэла, Мантэнья, Тыцыян і Тынтарэта. У якасці матэрыялу для мазаік выкарыстоўвалася шкло, вырабленае на востраве Мурана. Шкляная маса розных колераў выкладвалася на фоне залатой фальгі, ствараючы тым самым ззянне, нягледзячы на слабае асвятленне сабора.
Мазаікі адлюстроўваюць сюжэты гісторый Старога і Новага Запаветаў, сцэны з жыцця Багародзіцы, апостала Марка, Яна Хрысціцеля і Святога Ісідара. Англійскі тэарэтык мастацтва Джон Раскін пісаў: «Ні адзін горад не меў такой праслаўленай Бібліі. Храм-кніга, які ззяе здалёк, нібы Віфлеемская зорка».[11]
Мазаікі нартэкса
Нартэкс быў прыбудаваны да сабора ў канцы XII—XIII стагоддзі і ўпрыгожаны мазаікай работы венецыянскіх майстроў-мазаічыстаў[2]:39. Мазаічны цыкл прысвечаны старазапаветным сюжэтам і мае на мэце паказаць праз іх значэнне прышэсця Ісуса Хрыста ў справе выратавання чалавецтва. Узорам для шэрага старазапаветных кампазіцый паслужылі мініяцюры ранневізантыйскага рукапісу Кнігі Быцця, які знаходзіўся ў Венецыі, і пасля стаў вядомы як Катонаўскі Генезіс (VI ст.). Мазаікай пакрыты малыя купалы, скляпенні і люнеты нартэкса, сюжэт распадаецца на наступныя групы:
Купал раздзелены на тры кругавыя паласы, размешчаныя вакол цэнтральнай кампазіцыі з залатых лускавінак. Утрымлівае 26 сцэн, прысвечаных першым раздзелам кнігі Быцця, і суправаджаецца тэкстам на латыні: «У пачатку стварыў Бог неба і зямлю. Дух Божы лунаў над вадою.» (Быц.1:1-2).
Кожнаму з шасці дзён стварэння прысвечана асобная сцэна, на якой, паводле ўсходняй іканаграфіі, фігура Стваральніка намалявана ў вобразе юнака-Хрыста з німбам-крыжам і высокім крыжам у руцэ. На ўсіх сцэнах Стваральніка суправаджае фігура анёла, які сімвалізуе кожны дзень тварэння. Цікавая сцэна блаславення сёмага дня, на якой Бог, седзячы на прастоле ў асяроддзі нябеснай світы, багаслаўляе анёла, які сімвалізуе суботу. Наступныя сцэны купала прысвечаны гісторыі стварэння Адама і Евы, іх грэхападзенню і выгнанню з рая. На сцэне выгнання з рая, на заднім плане сярод райскіх шат намаляваны крыж, як сімвал хуткага выратавання.
Люнеты дзвярэй
На люнетах і арках дзвярэй, якія вядуць у сабор, мазаічны цыкл апавядае пра нараджэнне дзяцей прабацькоў, пра забойства КаінамАвеля і гібель чалавецтва падчас вялікага патопу і выратаванне праведнага Ноя. Далей стаіць сцэна будаўніцтва Вавілонскай вежы, якая адлюстроўвае яе на фоне сярэдневяковага горада, акружанага зубчастай сцяной, у якім муляры выконваюць указанні змешчанага ў цэнтр кампазіцыі начальніка. Побач змешчана выявы біблейскага змешвання моў, дзе Бог, стоячы перад няскончанай вежай, падзяляе па баках свету людзей. Далей ідуць сцэны з жыцця Аўраама, дзе прысутнічае сюжэт яго гутаркі з Богам, намаляваным у выглядзе рукі, якая з’яўляецца з палоскі неба.
Гісторыі Іосіфа Прыгожага прысвечаны тры малыя купалы паўночнай часткі нартэкса. У іх падрабязна намалявана гэта біблейская гісторыя (29 сцэн), якая суправаджаецца адпаведнымі цытатамі са Старога Запавету (напісаны на латыні ў форме скарачэнняў). На шэрагу сцэн егіпецкія пабудовы (дамы, збожжасховішчы) намаляваны ў форме пірамід. У парусах купалаў прысутнічаюць выявы старазапаветных прарокаў, якія трымаюць у руках світкі з іх прароцтвамі аб прышэсці Ісуса Хрыста.
Утрымлівае восем асноўных сцэн з жыцця прарока Майсея, пачынаючы ад яго выратавання ў водах Ніла і заканчваючы зыходам яўрэяў з Егіпта. Сцэны не аддзяляюцца адна ад адной залатым фонам, як на астатніх мазаіках, а ідуць адна за адною ў абрамленні стылізаваных пейзажаў і архітэктуры.
Уваходны партал
Вакол партала ў чатырох нішах змешчаны мазаічныя выявы чатырох евангелістаў. Іх стварэнне адносіцца да канца XI стагоддзя, гэта значыць да пабудовы нартэкса, калі партал служыў уваходам у сабор з боку плошчы. Мазаікі змяшчаюць грэчаскія рыфмаваныя надпісы, звернутыя да кожнага евангеліста (напрыклад, «Душы каварнай адбі ўдар, святы Матфею», «Дзе ў вечнасці застаўся ты — нас, чысты Яне, туды вядзі»). У вялікай паўкруглай нішы, размешчанай над парталам, знаходзіцца велічная мазаічная выява апостала Марка, створаная ў 1545 годзе братамі Дзуката, па кардоне, які прыпісваецца Тыцыяну[2]:50. Побач змешчана малітва, звернутая да святога: «О Марк, адпусці грахі тых, хто, склаўшы рукі, заклікае цябе, тваім заступніцтвам і літасцю Божай, хай будуць яны выратаваны».
Мазаікі сабора лагічна працягваюць сюжэты нартэкса, на якіх адлюстраваны сцэны чакання Месіі. Унутры сабора мазаікі адлюстроўваюць сюжэты з зямнога жыцця Ісуса Хрыста, Багародзіцы і апостала Марка. У люнеце над цэнтральным уваходам змешчаны Дэісус, выкананы ў візантыйскай традыцыі, але фігура Яна Хрысціцеля заменена Святым Маркам, заступнікам горада. У руках Хрыста Евангелле адкрытае на словах: «Я — дзверы: хто ўвойдзе Мною, той уратуецца.» (Ін.10:9). На сценах цэнтральнага нефа, прылеглых да цэнтральнага ўвахода, намаляваны сцэны з АдкравенняЯна Багаслова.
Мазаікі цэнтральнага нефа
Цыкл мазаік цэнтральнага нефа пачынаецца з прэсбітэрыя, дзе ў купале змешчана выява Багародзіцы ў акружэнні прарокаў, якія паказваюць ёй світкі з тэкстамі сваіх прароцтваў аб прышэсці Месіі. Побач з Марыяй стаіць прарок Ісая, які паказвае на намаляванага ў цэнтры купала безбародага юнака, і кажа свае знакамітыя прароцкія словы: «Дык вось Сам Гасподзь дасць вам знак: вось, Дзева ва ўлонні зачне і народзіць Сына, і дадуць імя Яму: Эмануіл.» (Іс.7:14). Побач змешчана фігура цара Давіда ў пышных візантыйскіх адзеннях, які прадракае царскае паходжанне Выратавальніка: «ад плоду ўлоння твайго пасаджу на троне тваім» (Пс.132:11).
Тэма прароцтваў аб прышэсці Хрыста працягваецца на сценах цэнтральнага нефа, упрыгожаных дзесяццю мазаічнымі карцінамі, створанымі ў XIII стагоддзі. На левай сцяне ў поўны рост намаляваны Хрыстос Эмануіл у акружэнні прарокаў Асіі, Іаіля, Міхея і Ераміі, а на правай Багародзіца з прарокамі Ісаям, Давідам, Саламонам і Езекіілем.
Скляпенне над іканастасам упрыгожана мазаікай, якая адлюстроўвае пачатак здзяйснення прароцтваў. На ім намаляваны чатыры кампазіцыі: Дабравешчанне, Пакланенне вешчуноў, Грамніцы і Хрышчэнне Гасподне. Гэтыя мазаікі былі створаны ў XIV стагоддзі па эскізах Тынтарэта на месцы разбуранага раннейшага мазаічнага цыклу.
Мазаікі трансепта
На сценах і скляпеннях трансепта намаляваны шматлікія сцэны новазапаветнай гісторыі. Акрамя асобных кампазіцый (спакушэнне Хрыста, Уваход у Іерусалім і іншыя) ёсць і мазаічныя цыклы. Да іх адносяцца: «цуды Хрыстовы» (намаляваны дабрадзействы Ісуса для хворых, пакутных і грэшных) і «Пакуты Хрыстовы». У пакутным цыкле асабліва вылучаецца мазаіка «Маленне аб чашы», створаная ў XIII стагоддзі, якая адлюстроўвае ў асобных клеймах усе тры маленні Ісуса ў Гефсіманскім садзе перад арыштам.
На арках цэнтральнага купала размешчаны вялікія мазаічныя палотны, якія адлюстроўваюць апошнія падзеі зямнога жыцця Ісуса Хрыста: распяцце, сашэсце ў пекла і Уваскрэсенне. Галоўны купал сабора, размешчаны на скрыжаванні трансепта і цэнтральнага нефа ўпрыгожаны мазаікай Узнясенне Хрыстова. У цэнтры купала на фоне зорнага круга намалявана фігура Хрыста, які сядзіць на вясёлцы, якую ўзносяць угару чатыры анёлы. Ніжэй па перыметры размешчаны фігуры дванаццаці апосталаў і Дзева Марыя ў акружэнні двух анёлаў. Паміж вокнамі барабана цэнтральнага купала змешчаны шаснаццаць жаночых фігур, якія ўвасабляюць дабрадзейнасці і блажэнствы. З іх вылучаецца фігура ў царскіх адзеннях, якая адлюстроўвае міласэрнасць, яе абрамляе надпіс: «маці ўсіх дабрадзейнасцей».
Новазапаветны цыкл мазаік завяршаецца купалам сашэсцяСвятога Духа. У яго цэнтры на прастоле прызначаным намаляваны Святы Дух у вобразе голуба ад якога вогненныя языкі сыходзяць на намаляваных па крузе апосталаў. Паміж вокнамі барабана купала змешчаны выявы розных народаў, якія слухаюць пропаведзь апосталаў.
Спакушэнне Хрыста
Тайная вячэра
Пакуты Хрыстовы
Анёлы сямі цэркваў (з Апакаліпсісу)
Баптыстэрый
Баптыстэрый, які знаходзіцца ў паўднёвай частцы сабора, быў пабудаваны ў першай палове XIV стагоддзя па распараджэнню дожа Андрэа Дандала. Падчас рэстаўрацыі ў сярэдзіне XX стагоддзя было адкрыта, што першапачаткова памяшканне баптыстэрыя было часткай нартэкса[12]. Сцены баптыстэрыя абліцаваны мармурам, а скляпенні і люнеты ўпрыгожаны мазаікай у стылі венецыянска-візантыйскай готыкі. У гатычных грабніцах, размешчаных у баптыстэрыі, знаходзяцца пахаванні дожаў Джавані Саранца і Андрэа Дандала.
Мазаічны цыкл баптыстэрыя прысвечаны сюжэтам з жыцця Яна Хрысціцеля: ад дабравешчання Захарыі да яго мучаніцкай смерці па загаду Ірада. У створцы баптыстэрыя сцэны з жыцця Яна злучаюцца з эпізодамі жыцця Ісуса Хрыста, цэнтральнай выявай з’яўляецца сцэна Хрышчэння Гасподня.
У цэнтры баптыстэрыя ўстаноўлена каменная купель, закрытая бронзавым вечкам з рэльефамі, створаным у сярэдзіне XIV стагоддзя па праекту Якопа Сансавіна яго вучнямі. У купале, размешчаным над ёю, мазаічная выява дванаццаці апосталаў падчас хрышчэння імі розных народаў. У цэнтры кампазіцыі знаходзіцца фігура Ісуса Хрыста, які гаворыць: «ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Дабравесце ўсяму стварэнню. Хто будзе верыць і хрысціцца, выратаваны будзе…» (Мк.16:15-16). У купале над алтаром баптыстэрыя знаходзіцца выява райскіх шат, у якіх дзевяць анёлаў атачаюць Хрыста, якога падтрымліваюць серафімы. У люнеце над алтаром змешчана мазаіка Распяцце Хрыстова, дзе дож Андрэа Дандала намаляваны каля падножжа крыжа як данатар.
Капэла Святога Ісідора
Капэла размешчана ў паўночным трансепце сабора. Яе пабудавалі ў сярэдзіне XIV стагоддзя разам з баптыстэрыем, па ўказанню дому Андрэа Дандала. Капэла прысвечана раннехрысціянскаму мучаніку Ісідару Хіяскаму, мошчы якога ў 1125 годзе пры дожы Дамініка Мікеле, які шанаваў святога не менш чым апостала Марка, былі прывезены венецыянцамі з вострава Хіяс[13]. Мошчы святога змешчаны ў нішы над алтаром капэлы, а мазаікі скляпення адлюстроўваюць сцэны з яго жыцця, уключаючы перанясенне мошчаў у Венецыю. У наш час у капэле Святога Ісідара праводзяцца будзённыя літургіі.
Сакрысція
Сакрысція (рызніца) была прыбудавана да алтарнай часткі базілікі ў 1486—1493 гадах па праекту архітэктара Джорджа Спавента. Уваход у яе ажыццяўляецца праз капэлу апостала Пятра. Памяшканне мае прамавугольную форму, высокія скляпенні, асвятляецца трыма вялікімі вокнамі, якія выходзяць на канал Палаца дожаў.
Сцены сакрысціі абліцаваны разьбянымі панэлямі з драўніны арэха, выкананымі каля 1550 года па рысунках Якопа Сансавіна. Верхняя частка сцен і скляпенні ў перыяд паміж 1524 і 1530 гадамі былі ўпрыгожаны мазаікай, эскізы якой прыпісваюцца Тыцыяну[2]:76. Мазаіка скляпення адлюстроўвае вялікі крыж з расліннага арнаменту, у медальёнах якога змешчаны выявы Ісуса Хрыста і чатырох евангелістаў, люнеты ўпрыгожаны выявамі старазапаветных прарокаў, якія прадказалі прышэсце Хрыста.
Пала д’Ора (італ.: Pala d'Oro — «залаты алтар») — алтарны абраз, устаноўлены каля галоўнага алтара базілікі. Памеры алтара складаюць 3,34 на 2,51 метра. Мініяцюры алтара (каля 250) выкананы ў тэхніцы перагародчатай эмалівізантыйскімі майстрамі ў X—XII стагоддзях. Падчас кіравання дожаАрдэлафа Фальера ў 1204 годзе падчас Чацвёртага крыжовага паходу з манастыра Пантакратара ў Канстанцінопалі ў Венецыю былі прывезены эмалевыя пласцінкі, якія складаюць цяпер верхнюю частку алтара. Ніжняя частка алтара была заказана ў перыяд кіравання дожа П'етра Дзіяні (1205—1229 гады) у візантыйскіх майстроў.
Сучасны выгляд Пала д’Ора набыў у 1343 годзе, калі дож Андрэа Дандала заказаў ювеліру Джамбатысце Банесенья гатычную раму з пазалочанага срэбра, упрыгожаную дзвюма тысячамі каштоўных і паўкаштоўных камянёў. У гэту раму былі ўстаноўлены эмалевыя мініяцюры, а сам алтар змешчаны ў мармуровую дараносіцу.
Да сярэдзіны XX стагоддзя к Пала д’Ора, які лічыўся святочным алтаром базілікі, не было свабоднага доступу. Яго адкрывалі ва ўрачыстыя моманты набажэнства, у іншы час ён закрываўся будзённым алтарным абразом. У наш час Пала д’Ора размешчаны ў алтарнай частцы базілікі і павернуты ў адваротны бок — у кірунку да апсіды.
Скарбніца сабора размешчана ў памяшканнях, якія злучаюць храм з палацам дожаў. Уваход знаходзіцца ў паўднёвым трансепце, дзверы ўпрыгожаны мазаікай XIII стагоддзя, якая была створана ў памяць аб пажары 1231 года і адлюстроўвае двух анёлаў сярод языкоў полымя, якія трымаюць уцалелы рэлікварый з часціцай Жыватворнага Крыжа. Збор скарбніцы складаецца са шматлікіх куфраў для захоўвання рэліквій, паціраў і іншага царкоўнага начыння, прывезеных з Усходу ці падораных Рымскімі Папамі. Самымі каштоўнымі аб’ектамі ў скарбніцы з’яўляюцца прадметы, прывезеныя венецыянцамі ў якасці здабычы пасля рабавання Канстанцінопаля ў 1204 годзе.
У наш час у скарбніцы захоўваецца 283 прадметы[14]. Гэта малая частка ад ранейшай калекцыі, якая сур’ёзна пацярпела пасля падзення ў 1797 годзе Венецыянскай рэспублікі і рабавання сабора, а таксама пасля вымушанага продажу ў 1815—1819 гг. жэмчугу і каштоўных камянёў з мэтай атрымання сродкаў для рэстаўрацыі сабора[2]:79.
Музей Сан Марка быў заснаваны ў канцы XIX стагоддзя па ініцыятыве П’етра Сакарда для збору прадметаў, звязаных з гісторыяй сабора[15]. За перыяд свайго існавання ён неаднаразова мяняў сваё месцазнаходжанне ў сувязі з ростам калекцыі. У 2003 годзе музей Сан Марка заняў верхнія памяшканні нартэкса сабора і шэраг залаў паўночнага трансепта, праз якія можна прайсці ў Банкетную залу палаца дожаў.
У музеі прадстаўлена экспазіцыя, звязаная з гісторыяй мазаічнага ўбрання сабора. У ёй прадстаўлены фрагменты ранніх мазаік сабора (XI—XII стагоддзі). Да найбольш каштоўных экспанатаў гэтага аддзела адносяцца мазаікі: жонкі-міраносіцы (фрагмент мазаікі палажэнне ў труну) і забіванне немаўлят. У Банкетнай зале палаца дожаў размешчана экспазіцыя музея са зборам каштоўных тканін, абразоў і старадаўніх харалаў. Сярод іх вылучаецца серыя шарсцяных габеленаў фландрскай мануфактуры, якія адлюстроўваюць цыкл Пакут Хрыстовых. Сярод маляўнічых шэдэўраў вылучаецца, напісаны ў тэхніцы візантыйскага іканапісу, будзённы алтар работы Паола Венецыяна, створаны ў сярэдзіне XIV стагоддзя па заказу дожа Андрэа Дандала.
Грамадскае жыццё
Пракуратары Святога Марка
Пасада пракуратара сабора Святога Марка была адной з самых ганаровых і значных у Венецыянскай рэспубліцы. Досыць сказаць, што звычайна з ліку 12 пракуратараў выбіраўся дож. Гэта пасада дэ-юрэ была выключна ганаровай, звязанай з грамадскай дабрачыннасцю, і пажыццёвай. Пракуратары былі абавязаны глядзець за саборам Святога Марка і за расходаваннем яго казны. Пасля таго, як пасада дожа перастала быць пажыццёвай, сыдучы ў адстаўку былы глава дзяржавы мог працягваць сваю службу ў якасці пракуратара (яны маюць найвышэйшы аўтарытэт у выбарным савеце дзяржавы)[16].
Для пракуратараў побач з капліцай на мяжы XV—XVI стагоддзяў быў пабудаваны будынак, які носіць назву Старых Пракурацый. Гэта доўгі трохпавярховы аркавы будынак. У другой палове XVI стагоддзя на процілеглым, паўднёвым, баку плошчы пабудавалі будынак Новых Пракурацый, таксама трохпавярховы і падобны на першы.
Пасля падзення Венецыянскай рэспублікі інстытут пракуратараў працягнуў сваё існаванне, займаючыся пытаннямі ўтрымання сабора Святога Марка. У 1931 годзе Пракурацыі былі перайменаваны ў Кіраванне па будаўніцтву сабора Святога Марка[17]. У функцыі кіравання ўваходзіць нагляд за станам сабора, захаванасцю яго мазаік, правядзенне рэстаўрацыйных работ.
Асаблівасцю выканання музыкі ў саборы было тое, што дзякуючы акустыцы для гэтага выкарыстоўвалася мноства месцаў. Акрамя традыцыйнага месца двух царкоўных хораў на клірасе, дзе размешчаны два аргана, музыканты і пеўчыя размяшчаліся на кафедрах перад іканастасам, дзвюх трыбунах Сансавіна[20] у трансепце і іншых месцах. Акрамя таго, у сценах сабора з XVI стагоддзя культываваўся антыфонны спеў (дзвюма ці некалькімі хорамі папераменна) у выглядзе т. зв. падзеленых хораў (італ.: cori spezzati), у XVII стагоддзі гэты стыль распаўсюдзіўся з Венецыі па ўсёй Італіі, а таксама ў Германіі і Аўстрыі[21].
Каналета: «Piazza San Marco with the Basilica» (каля 1730 года), «Capriccio: The Horses of San Marco in the Piazzetta» (1743 год)
Франчэска Гвардзі: «Дож Альвізэ Мачэніга паўстае перад народам у саборы Святога Марка» (1763 год), «La Fiera della Sensa in Piazza San Marco», «Дож на пераносным троне» (другая палова XVIII стагоддзя)
Карла Грубач: краявіды Венецыі — цыкл прац (1840-я гады)
Джэймс Уістлер: «Накцюрн у сінім і залатым. Сабор Святога Марка ў Венецыі» (1879—1880 гады)
Джордж Байран: «Паломніцтва Чайльд-Гаральда» (1818 год)
Чарлз Дзікенс: «Дагэтуль я ніколі не бачыў нічога, што не адважыўся б апісаць, але я адчуваю, што апісаць Венецыю немагчыма. Усе чароўныя карціны „Арабскіх начэй“ нішто перад царквой Св. Марка»[24]
Мария Да Вилла Урбани. Собор Сан Марко. — Венеция: Storti Edizioni, 2006. — ISBN 88-7666-590-0.
Талалай М. Венеция. — Флоренция: Edizioni Kina Italia, 2005. — ISBN 88-8180-040-3.
Ивинская А. Мозаичные иконы базилики Сан Марко. — М., 2006. — ISBN 5-902662-02-8.
Buckton, David, et al., The Treasury of San Marco Venice, 1984, Metropolitan Museum of Art, (fully available online or as PDF from the MMA)
Demus, Otto. The Mosaic Decoration of San Marco Venice (1 volume version, edited by Herbert L. Kessler), University of Chicago Press, 1988, ISBN 0226142922
Dodwell, C.R.; The Pictorial arts of the West, 800—1200, 1993, Yale UP, ISBN 0300064934
M. Da Villa Urbani, La basilica di San Marco, 2001, Storti Edizioni, Venezia. ISBN 88-7666-014-3
S. Vianello (a cura di), Le chiese di Venezia, Electa, 1993. ISBN 88-435-4048-3
R. Polacco, San Marco. La basilica d’oro, Milano 1991.
E. Rentetzi, Le influenze mediobizantine nei mosaici dell’arcone della Passione della Basilica marciana, in «Arte|Documento», vol. XIV, (2000), pp. 50–53.
E. Rentetzi, L’iconografia delle gerarchie angeliche nella cupola del Battistero marciano in «Arte|Documento», n 25 (2010), pp. 124–129.
У Вікіпедії є статті про інші значення цього терміна: USS Philip. «Філіп» (DD-76) USS Philip (DD-76) Американський есмінець «Філіп». Служба Тип/клас ескадрений міноносець типу «Вікс» Держава прапора США Належність Військово-морські сили США На честь перший корабель американських ВМ...
Ця стаття не містить посилань на джерела. Ви можете допомогти поліпшити цю статтю, додавши посилання на надійні (авторитетні) джерела. Матеріал без джерел може бути піддано сумніву та вилучено. (лютий 2018) Сутінки в Коквітламі, Британська Колумбія, Канада У Вікіпедії є ста
La XII Copa Panamericana de Voleibol Femenino se celebrará del 10 de junio al 16 de junio de 2013 por primera vez en Sudamérica, enLima, Perú.[1] El torneo cuenta con la participación de 8 selecciones nacionales de la NORCECA y 4 de la Confederación Sudamericana de Voleibol. Este campeonato clasifican al Grand Prix del 2014 los 4 mejores ubicados de la NORCECA y los 2 mejores ubicados de CSV. Equipos participantes NORCECA (Confederación del Norte, Centroamérica y del Caribe): ...
Retablo de la Conversión de San Pablo Autor Mateo de Prado y Bernardo CabreraCreación 1656Ubicación Catedral de Orense (Galicia, España)Estilo barrocoMaterial madera policromada y dorada[editar datos en Wikidata] El retablo de la Conversión de San Pablo es una obra realizada por Mateo de Prado y Bernardo Cabrera en 1656. Está ubicado en la Catedral de Orense (Galicia, España). Historia Contexto El retablo fue financiado por el deán Gonzalo de Armada y Araujo, fundador a su v...
Political party in Ukraine For Ukraine! За Україну!LeaderVyacheslav Kyrylenko[1]FoundedOctober 9, 1999 (Party of Social Protection); February 21, 2009 (For Ukraine!)HeadquartersKyivIdeologyConservatismPolitical positionCentre-rightColours Blue YellowPolitics of UkrainePolitical partiesElections For Ukraine! (Ukrainian: За Україну!) is a political party in Ukraine, headed by Vyacheslav Kyrylenko. Legally it is the successor of Party of Social Prot...
يفتقر محتوى هذه المقالة إلى الاستشهاد بمصادر. فضلاً، ساهم في تطوير هذه المقالة من خلال إضافة مصادر موثوق بها. أي معلومات غير موثقة يمكن التشكيك بها وإزالتها. (فبراير 2016) المرحلة الثانية في تصفيات آسيا لكأس العالم 2010معلومات عامةالرياضة كرة القدم الاتحاد الاتحاد الدولي لكرة ا
انتحار الجوانب الاجتماعية التشريعات الاجتماعية · الفلسفة نظرة الأديان للانتحار · قتل رحيم حق الموت · الانتحار المبرر أزمة الانتحار تقييم خطر الانتحار · خط الأزمة الساخن · الوقاية من الانتحار · منع الانتحار · الانتحار المراقب أنواع الانتحار الانتحار بمس
2011 film by Nick Moore Horrid Henry: The MovieBritish release posterDirected byNick MooreWritten byLucinda WhiteleyBased onHorrid Henryby Francesca SimonProduced by Allan Niblo Rupert Preston Mike Watts Lucinda Whiteley Starring Theo Stevenson Anjelica Huston Scarlett Stitt Ross Marron Richard E. Grant Parminder Nagra Kimberley Walsh Mathew Horne Siobhan Hayes Rebecca Front David Schneider Dick and Dom Noel Fielding CinematographySam McCurdyEdited bySimon CozensMusic by Michael Price Lester ...
Sports governing body in the microstate of San Marino San Marino Athletics FederationSportAthleticsAbbreviationFSALFounded1959AffiliationIAAFRegional affiliationEAA and AASSEHeadquartersSan MarinoPresidentMauro SantiSecretaryCristina CarattoniOfficial websitewww.fsal.sm The San Marino Athletics Federation (Italian Federazione Sammarinese di Atletica Leggera ) is the governing body for the sport of athletics in San Marino. Affiliations International Association of Athletics Federations (IAAF) ...
Frankenweenie: The Original Motion Picture Soundtrack is the film score for the Disney film, Frankenweenie by Danny Elfman, was released September 25, 2012. A separate soundtrack concept album titled, Frankenweenie Unleashed!: Music Inspired by the Motion Picture by various artists was also released on the same date. The packaging for Frankenweenie: Unleashed was distributed in a digipak CD format with phosphorescent cover art.[1] Each album was released by Walt Disney Records physica...
Polytechnic University of the PhilippinesMulanay BranchPoliteknikong Unibersidad ng Pilipinas sa MulanayMottoTanglaw ng BayanTypeSatellite campusEstablished1993PresidentManuel MuhiDirectorDir. Adelia R. RoadillaLocationMulanay, Quezon, Philippines13°31′47″N 122°23′34″E / 13.52960°N 122.39285°E / 13.52960; 122.39285University hymnImno ng PUP (PUP Hymn)Colors Maroon and Gold MascotPylonWebsitewww.pup.edu.phLocation in LuzonShow map of Lu...
TV-året 2016 2015 · 2016 · 2017Humaniora och kulturDatorspel · Film · Konst · Litteratur · Musik · Radio · Serier · Teater · TVSamhällsvetenskap och samhälleEkonomi · Krig · Politik · SportTeknik och vetenskapMeteorologi · Teknik · Vetenskap Händelser Maj Eurovision Song Contest 2016 vinner TV-priset Rose d'Or, programledare Petra Mede och Måns Zelmerlöw TV-program 6 februari–12 mars – Mel...
2012 Indian filmKanchenjunga ExpressFilm posterDirected byArnab GhoshStarringMumtaz SorcarSabyasachi ChakrabartyRajatava DuttaKanchan MullickEdited byDipak MandalMusic bySouvik GuptaRelease date 24 May 2012 (2012-05-24) (Kolkata)[1] CountryIndiaLanguageBengali Kanchenjunga Express is a 2012 Indian Bengali film directed by Arnab Ghosh.[2] It was Ghosh's début. Kanchenjunga Express is a woman-centric film that unfolds in a train with a lot of suspense. The mu...
Historic site in Shanghai, ChinaTomb of LuxunThe tomb of Lu XunLocationLu Xun Park, Shanghai, ChinaCoordinates31°16′27″N 121°28′41″E / 31.27414°N 121.478062°E / 31.27414; 121.478062 (鲁迅墓)Built1956OwnerLu Xun The bronze statue of Lu Xun at his tomb The tomb of Lu Xun is the burial place of the Chinese writer Lu Xun (1881–1936), located in the northwestern corner of the Lu Xun Park in Hongkou District, Shanghai. Covering an area of 1,600 squar...
PinyaramPanyaramPinyaram beras putih gula jawaNama lainPanyaram, Penyaram, Paniaram, PinjaramTempat asalIndonesiaDaerahMinangkabau (wilayah Sumatera Barat secara umum) dan Jambi — serta skala nasional meliputi Jawa, Sulawesi, Sumatra, Kalimantan, Madura, Kepulauan Kangean, Nusa Tenggara, dan juga dikenali di Brunei, Malaysia, dan ThailandMasakan nasional terkaitIndonesia (Sumatera Barat)Dibuat olehSuku MinangkabauSuhu penyajianPanas, Hangat, dan Suhu RuanganBahan utamaTepung beras, Gul...
Some of this article's listed sources may not be reliable. Please help this article by looking for better, more reliable sources. Unreliable citations may be challenged or deleted. (April 2018) (Learn how and when to remove this template message) East Tennessee Blues is an American old-time fiddle song, which dates back to the early 20th century.[1] Written by Charlie Bowman (born in Gray Station, in East Tennessee), it was first recorded by Al Hopkins, (aka The Hill Billies) in 1926....
Battle of Beit ImrinPart of 1936–1939 Arab revolt in PalestineDate29 September 1936LocationBeit Imrin, Mandatory PalestineResult British victory Rebels withdrew after a 10-hour clashBelligerents United Kingdom Palestinian ArabsCommanders and leaders Arthur Wauchope Fawzi al-QawuqjiUnits involved British Army Local rebels (Fasa'il)Casualties and losses Unknown 42 killed and 15 woundedvteArab revolt inMandatory Palestine Tulkarm Jaffa Anabta Balaa Jaba Beit Imrin al-Khader Kafr Sur Beersheba ...
Main road in the City of London Gracechurch StreetA121377 Gracechurch StreetLength0.2 mi (0.32 km)[1]LocationCity of LondonPostal codeEC3Nearest Tube station Monumentnorth endCornhill51°30′48″N 0°05′03″W / 51.5133°N 0.0841°W / 51.5133; -0.0841south endEastcheap51°30′39″N 0°05′09″W / 51.5109°N 0.0859°W / 51.5109; -0.0859 Gracechurch Street is a main road in the City of London, the historic and f...