Марыя-Луіза Пармская |
---|
Maria Luisa di Borbone-Parma |
Партрэт пэндзля Антона Рафаэля Менгса 1765 год |
|
|
|
Папярэднік |
Марыя Амалія Саксонская |
Пераемнік |
Жулі Клары |
|
Нараджэнне |
9 снежня 1751(1751-12-09)[1][2][…]
|
Смерць |
2 студзеня 1819(1819-01-02)[3][1][…] (67 гадоў)
|
Месца пахавання |
|
Род |
Пармскія Бурбоны[d] |
Імя пры нараджэнні |
ісп.: Luisa María Teresa Ana |
Бацька |
Філіп I, герцаг Пармскі |
Маці |
Луіза Лізавета Французская[d] |
Муж |
Карл IV[4] |
Дзеці |
Карлота Жаакіна, Марыя-Луіза Іспанская[d], Фердынанд VII[5], Дон Карлас Старэйшы, Марыя Ізабэла Іспанская[d], Францыска дэ Паўла дэ Бурбон[d], Марыя Амалія[d], Марыя Тэрэза Іспанская[d][6], Carlos de Borbón[d][6], Carlos Francesco de Borbón[d][6], Carlos Domingo de Borbón[d][6], Maria Luisa de Borbón[d][6], Felipe de Borbón[d][6] і Felipe Francesco de Borbón[d][6] |
Веравызнанне |
каталіцтва |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя-Луіза Пармская (ісп.: Maria Luisa de Parma, італ.: Maria Luisa di Borbone-Parma; 9 снежня 1751, Парма, Пармскае герцагства — 2 студзеня 1819, Рым, Папская вобласць) — каралева Іспаніі і жонка караля Карла IV Іспанскага. Вядомы парк Марыя Луіса ў Севільі названы па яе імі.
Біяграфія
Марыя-Луіза быў дачкой Філіпа I, герцага Пармскага і яго жонкі прынцэсы Луізы-Елізаветы Французскай. Яе ахрысцілі імем Луіза Марыя Тэрэза, але больш была вядомая як Марыя Луіза. Яна даводзілася ўнучкай Філіпу V Іспанскаму і Людовіку XV Французскаму.
Мастак Гоя часта пісаў яе партрэты. Яна часта была апісана сучаснікамі, як заганная і грубая жанчына, якая цалкам дамінавала над каралём, слабым і нерашучым Карлам IV. Паводле некаторых даных Мануэль Гадой, прэм'ер-міністр яе мужа, які быў маладзешы яе на 16 гадоў і якога яна зрабіла прэм'ер-міністрам Іспаніі ў 25 гадоў, быў яе даўнім палюбоўнікам.
Яна была арыштавана Францыяй, і яе муж адмовіўся ад трона Іспаніі ў 1808, пад ціскам Напалеона, спачатку на карысць свайго сына Фердынанда VII, а потым на карысць Напалеона, які зрабіў іспанскім каралём свайго брата Жазефа. Марыя Луіза, Гадой і былы кароль правялі рэштку сваіх дзён па-за Іспаніяй. Яна і яе муж абодва памерлі ў 1819, у Рыме, дзе ім даў прытулак Папа Рымскі Пій VII. Яе рэшткі і рэшткі яе мужа, былі перанесены ў Іспанію, і пахаваны ў каралеўскай пахавальні іспанскіх каралёў Эскарыяле.
Паводле некаторых даных, некалькі з яе дзяцей не былі народжаны ад мужа, які быў яе стрыечным братам па бацьку (бацька Марыі-Луізы і бацька Карла IV даводзіліся адзін аднаму роднымі братамі). Інфант дон Франсіска (герцаг Кадыскі], як паведамляюць, асабліва блізка нагадваў Гадоя.
Дзеці
Зноскі
Марыя-Луіза Пармская — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|