Мажарыта́рная выбарчая сістэма — парадак вызначэння вынікаў галасавання, калі абраны кандыдат, які атрымаў большасць (абсалютную або адносную) галасоў.
Мажарытарныя сістэмы могуць быць:
а) адноснай большасці (абраным лічыцца дэпутат, які набраў найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, а ў выпадку роўнасці галасоў пытанне вырашаецца латарэяй або паўторнымі выбарамі (большасць краін свету);
б) абсалютнай большасці (абраным лічыцца дэпутат, за якога прагаласавала больш за палову выбаршчыкаў, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, гэта значыць 50% + 1 голас. Калі ніводзін кандыдат не набраў патрэбную колькасць галасоў, праводзяцца паўторныя выбары, у якіх бяруць удзел 2 кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў (Францыя, выбары Палаты прадстаўнікоўАўстраліі);
в) мажарытарная сістэма кваліфікаванай большасці (абраным лічыцца кандыдат або спіс, які атрымлівае пэўную кваліфікацыйную большасць галасоў выбаршчыкаў, якія перавышаюць абсалютную (2/3, ¾)). Такая сістэма сустракаецца вельмі рэдка з-за яе дрэнных вынікаў. Прымяняецца ў Чылі, да 1993 г. ў Італіі пры выбарах у Сенат.
Калі ласка, дапоўніце артыкул і прыбярыце гэта папярэджанне. Калі артыкул застанецца недапісаным, яго могуць прапанаваць да выдалення. Для ўказання на працяг працы над артыкулам карыстайцеся шаблонам {{subst:L}}.