Скончыў Мінскую гімназію (1913), Кіеўскі ўніверсітэт (1917), педагагічныя курсы пры Кіеўскай навучальнай акрузе (1918), курс па эканоміцы Кіеўскага камерцыйнага інстытута (1919). У 1914 друкаваўся ў газеце «Наша ніва» (апавяданне «Гадзюка»). У 1917-18 уваходзіў у кіеўскі беларускі культурна-асветны гурток «Зорка».
3 чэрвеня 1919 у Мінску, загадчык Мінскай школы сляпых, дзе перавёў навучанне на беларускую мову. У час польска-савецкай вайны 1919-20 член Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску, удзельнічаў у працы Беларускай школьнай рады Міншчыны, у распрацоўцы навучальных праграм для беларускай пачатковай школы. 3 кастрычніка 1919 выкладчык Мінскай беларускай гімназіі, уваходзіў у камісію пры Мінскім беларускім педагагічным інстытуце па распрацоўцы беларускай матэматычнай тэрміналогіі. Пераклаў на беларускую мову падручнікі па матэматыцы: «Аснаўныя пачаткі арыфметыкі» К. Цыгельмана (1920), зборнікі арыфметычных задач М. Шапашнікава, М. Вальцава (1921) і С. Валасковіча (1922, ч. 1-2). 3 1921 член прыродазнаўчага аддзялення Тэрміналагічнай камісііІнбелкульта, удзельнічаў у апрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі па матэматыцы, касмаграфіі і фізіцы, супрацоўнік часопісаў «Школа и культура Советской Белоруссии», «Вестник Народного комиссариата просвещения» і «Зоркі».