Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лукаўскі сельсавет у складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Лукі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. 14 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сенажаткаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 30 красавіка 1948 года з часткі сельсавета ўтвораны Ракцянскі сельсавет (5 населеных пунктаў: Вялікі Лес, Зялёны Краж, Кабанаўка, Навамазалаў, Рэкта)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лукаўскага сельсавета 9 населеных пунктаў[2]. 24 лістапада 1983 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Луцкі, а сельсавет перайменаваны ў Луцкі. 21 верасня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ракцянскага сельсавета. 22 снежня 2014 года большая частка вёскі Лебядзёўка ўключана ў склад горада Жлобін[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4815 чалавек[4], з іх 89,2 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 2,4 % — цыганы, 1,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 3267 чалавек[6].
Зноскі
↑Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1948 г. О разукрупнении Луковского сельского Совета, Жлобинского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 85. — 248 с. — 10 000 экз.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.