Краснабярэжскі сельсавет (Жлобінскі раён)

Краснабярэжскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жлобінскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Красны Бераг
Дата ўтварэння 14 жніўня 1937
Насельніцтва (2019) 2 490
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2334
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Краснабярэ́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Красны Бераг.

Утвораны 14 жніўня 1937 года ў складзе Жлобінскага раёна БССР падчас разбуйнення Казіміраўскага сельсавета і скасавання Сенажаткаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 30 красавіка 1948 года ў склад новаўтворанага Ракцянскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Грачухі і Дубрава)[1]. 25 снежня 1962 года ў склад Рагачоўскага раёна перададзены 7 населеных пунктаў (Антушы, Гарбачоўка, Гарбачоўская Рудня, Красная Слабада, Марусенька, Сенажаткі і Ухватаўка)[2], якія 24 студзеня 1963 года ўключаны ў склад Побалаўскага сельсавета[3]. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Малевіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кадзішча, Казіміраўская Слабодка, Курганне і Чарцёж)[4]. 26 верасня 1968 года ў склад сельсавета з Побалаўскага сельсавета Рагачоўскага раёна вернуты 3 населеныя пункты (Гарбачоўка, Красная Слабада і Марусенька)[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Краснабярэжскага сельсавета 10 населеных пунктаў[6]. 29 жніўня 1964 года скасавана вёска Прыстань[7]. 21 верасня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Радушскага сельсавета.

У склад Краснабярэжскага сельсавета ўваходзілі зараз неіснуючыя паселішчы: да 1962 года пасёлак вучгаса «Красны Бераг», пасёлак чыгуначнай станцыі «Красны Бераг», хутары Прырэчча, Рассвет, Цёсы; да 1966 года хутар Кадзішча; да 1974 года вёска Прыстань.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3486 чалавек[8], з іх 86,3 % — беларусы, 9,2 % — рускія, 1,7 % — украінцы, 1,3 % — цыганы, 0,9 % — палякі[9]; паводле перапісу 2019 года — 2490 чалавек[10].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1948 г. О разукрупнении Луковского сельского Совета, Жлобинского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  4. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223).
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 85. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!