Лузіта́нія (лацінская назва: Lusitania) — старажытнарымская правінцыя, якая знаходзілася на тэрыторыі сённяшняй Партугаліі і заходняй Іспаніі. Назва правінцыі паходзіць ад іберыйскага племені лузітанаў, продкаў сучасных партугальцаў. Утварылася ў 15 да н.э. пасля яе адлучэння ад правінцыі Іспанія.
Адміністрацыйным цэнтрам правінцыі быў горад Эмерыта Аўгуста (суч. Мерыда, Іспанія).
Слова Лузітанія часта ўжываецца для абазначэння Партугаліі (як правіла, у літаратурным і паэтычным кантэксце). Партугальская калонія з 16-га стагоддзя, што пазней атрымала назву Бразілія, першапачаткова іменавалася Новая Лузітанія. Шырока прымяняецца тэрмін лузафонны, для абазначэння партугаламоўных з'яў.
Азія · Аквітанія · Асірыя · Афрыка · Ахея · Балеары · Белгіка · Бетыка · Брытанія · Верхняя Германія · Віфінія · Галатыя · Дакія · Далмацыя · Егіпет · Італія · Іўдзея · Камяністая Аравія · Кападокія · Кілікія · Кіпр · Камагена · Корсіка і Сардзінія · Коцкія Альпы · Крыт і Кірэнаіка · Лікаонія · Лікія · Лугдунская Галія · Лузітанія · Маўрэтанія · Македонія · Малая Арменія · Мёзія · Нарбонская Галія · Ніжняя Германія · Норык · Нумідыя · Асраена · Памфілія · Панонія · Пенінскія Альпы · Прыморскія Альпы · Пісідыя · Понт · Рэцыя · Сірыя · Сіцылія · Месапатамія · Цопк (Сафена) · Тараконская Іспанія · Фракія · Эпір