У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Вейль.
Курт Вейль, Вайль (ням.: Kurt Julian Weill; 2 сакавіка 1900, Дэсау — 3 красавіка 1950, Нью-Ёрк) — нямецкі кампазітар і дырыжор.
Біяграфія
Кампазіцыі вучыўся ў Э. Хумпердынка, Ф. Бузоні. У 1919-20 ажыццяўляў оперныя пастаноўкі як дырыжор і рэжысёр у Дэсаў і Людэншэйдзе. Сусветную вядомасць атрымала сатырычная «Трохграшовая опера» (мадэрнізаваная версія «Оперы жабракоў» Дж. Гея і Дж. Пепуша з вершамі Б. Брэхта, 1928); з яе пачалося супрацоўніцтва В. з Брэхтам, да п’ес якога Вейль пісаў устаўныя нумары — песенькі і балады, затым оперы на яго лібрэта («Шчаслівы канец», 1929; "Чалавек, заўсёды казаў "так "", «Узвышэнне і падзенне горада Махагоні», 1930; балет са спевамі «Сем смяротных грахоў», 1933) і многія інш.
У 1933 эміграваў у Францыю, жыў у Англіі, з 1935 — у ЗША, працаваў для брадвейскіх тэатраў (Нью-Ёрк), пісаў мюзіклы, імкнуўся ўнесці ў гэты жанр сацыяльна-крытычны змест (народная опера «Вулічная сцэна», 1947, опера «Страчаны ў зорках», 1949, і інш.)
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|