Сімфо́нія (ад грэч. συμφονία — «сугучча») — твор для аркестра, які складаецца з некалькіх частак, найбуйнейшая музычная форма сярод канцэртнай аркестравай музыкі.
Класічная будова
Звычайна класічная сімфонія (як і саната) складаецца з чатырох частак. Першая частка ў хуткім тэмпе, пішацца ў санатнай форме; другая, у павольным, пішацца ў форме рандо, радзей у форме санаты ці варыяцыі; трэцяя — скерца ці менуэт — у трохчасткавай форме, чацвёртая частка, таксама ў хуткім тэмпе — у санатнай форме або ў вялікай форме рандо. Калі першая частка напісаная ва ўмераным тэмпе, то за ёй наадварот, можа ісці хуткая другая частка і павольная трэцяя частка (напрыклад, як ў дзявятай сімфоніі Бетховена).
Гісторыя
Заснавальнікам класічнай мадэлі сімфоніі лічыцца Франц Іозеф Гайдн. У класічнай сімфоніі толькі першая і апошняя часткі маюць аднолькавую танальнасць, а сярэднія пішуцца ў танальнасці, якія з'яўляюцца роднаснымі галоўнай, па якой і вызначаецца танальнасць ўсех сімфоній. Выбітныя прадстаўнікі класічнай сімфоніі — Вольфганг Амадэй Моцарт і Людвіг ван Бетховен.
Рамантычная сімфонія стала спалучэннем класічнай формы з рамантычнай экспрэсіяй і уплывам песень на характар тэматыкі. Развіваецца таксама тэндэнцыя праграмнасці. З'яўляюцца лейтматывам. Галоўнай тэндэнцыяй рамантызму з'яўлялася разнастайнасць формы, складу аркестра і шчыльнасці гучання.
Пачынаючы з другой паловы XIX стагоддзя і, асабліва ў XX стагоддзі строгія формы сімфоніі сталі разбурацца. Стала неабавязковым чатырохчастковасць: сімфоніі могуць утрымліваць ад адной (напр. сімфоніі В. Сільвестрава), да адзінаццаці (14-я Сімфонія Д. Шастаковіча). Неабавязковай становіцца выкарыстанне санатнай формы. Пасля 9-й сімфоніі Л. Бетховена кампазітары сталі ўводзіць у сімфоніі вакальныя партыі. Аднак пастаяннай застаецца маштабнасць і змястоўнасць музычнага матэрыялу.
Вядомыя аўтары сімфоній
* — Жывыя кампазітары, якія могуць павялічыць колькасць напісаных імі сімфоній.
Літаратура
Спасылкі