Ку́бак IBU, Кубак МСБ (таксама — Адкрыты Кубак Еўропы, да сезона 2007/2008 уключна называўся Кубак Еўропы па біятлоне) — серыя кантынентальных біятлонных спаборніцтваў у мужчын і жанчын[1]. Спаборніцтвы ўключаюць у сябе выступленні ў індывідуальнай гонцы, спрынце, гонцы пераследу, змешанай эстафеце, адзіночнай змешанай эстафеце. Па выніках выступленняў вядзецца рэйтынг спартсменаў у асобных дысцыплінах і па суме ачкоў ва ўсіх дысцыплінах (агульны залік). Да сезона 2007/2008 ачкі, набраныя спартсменамі на Чэмпіянатах Еўропы ўлічваліся ў агульным заліку Кубка Еўропы. З сезона 2008/2009 гэтыя ачкі не ўлічваюцца. Сярод мужчын Кубак Еўропы ўпершыню стаў праводзіцца з сезона 1988/1989, сярод жанчын — з сезона 1982/1983.
Як правіла, спаборніцтвы Кубка Еўропы пачынаюцца ў канцы лістапада — пачатку снежня, а заканчваюцца ў сярэдзіне сакавіка. Кубак Еўропы, як і Кубак свету, дзеліцца на пэўныя этапы, якія праходзяць на розных трасах і складаюцца, як правіла, з двух-трох дысцыплін у мужчын, жанчын, юніёраў і юніёрак. Сярэдняя працягласць аднаго этапу — тыдзень. Пачынаючы з сезона 2006/2007 ў рамках Кубка Еўропы штогод налічваецца па восем этапаў.
Месцы размяшчэння біятлонных трас:
(індывідуальныя, спрынт, пераследванне)