Квачы́[1] (трансліт.: Kvačy, руск.: Квачи) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.
У сярэдзіне XIX ст. у складзе Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Іўе графіні Замойскай. У 1861 г. 33 рэвізскія душы. у 1866 г. 15 двароў, 85 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г., вёска ў Ліпнішкаўскай воласці, 22 двары, 133 жыхары. У 1909 г. 26 двароў, 165 жыхароў, 133 дзесяціны зямлі.
У 1921—1939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 27 двароў, 120 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У 1950 г. арганізаваны калгас «Бальшавік». 3 1954 г. у калгасе імя А. В. Суворава, з 1956 г. у калгасе «Авангард». У 1970 г. 73 жыхары. Пасля ў складзе калгаса «Радзіма».
Каля в. Сакавічы знаходзіўся старадаўні могільнік. Другі такі могільнік быў дзесьці ў лесе[2].