Кашын

Горад
Кашын
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 11 км²
Вышыня цэнтра
125 м
Насельніцтва
13674 чалавек (2024)
Часавы пояс
Тэлефонны код
48234
Паштовы індэкс
171640
Афіцыйны сайт
Кашын на карце Расіі
Кашын (Расія)
Кашын
Кашын (Расія)
Кашын

Кашын — адзін з самых старажытных гарадоў Цвярской зямлі, адміністрацыйны цэнтр Кашынскага раёна Цвярской вобласці Расіі. Насельніцтва 13674 чалавек (2024).

Горад размешчаны на берагах ракі Кашынкі (левы прыток Волгі), на паўднёвым усходзе вобласці, за 150 км ад Цверы, за 180 км ад Масквы, недалёка ад мяжы з Яраслаўскай вобласцю.

Чыгуначная станцыя на лініі Савёлава — Сонкава, аўтамабільныя дарогі Кашын — Калязін, Кашын — Кушаліна — Цвер, Кашын — Кесова гара — Бежацк.

Кашын — адзіны ў Цвярской вобласці горад-курорт. Санаторый каля крыніц лячэбнай і сталовай мінеральнай вады, якія знаходзяцца ў горадзе, быў адкрыты яшчэ ў канцы XIX стагоддзя. У горадзе дзейнічаюць заводы па разліву мінеральнай вады (маркі «Кашынская», «Ганна Кашынская» і «Кашынская вадзіца»).

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!