Спі́раўскі раён (руск.: Спировский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Цвярской вобласціРасіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Спірава.
Спіраўскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНКРСФСР у складзе Маскоўскай вобласці. У 1935 годзе быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць.