Катрын Дэнёў[5] (фр.: Catherine Deneuve[katʁin dəˈnœv], народжаная Катрын Фаб’ен Дарлеак, фр.: Catherine Fabienne Dorléac22 кастрычніка1943) — выбітная французская актрыса, якую некаторыя называюць «апошняй мегазоркай Францыі».
Катрын Дэнёў набыла статус зоркі пасля канскага трыумфу музычнага фільма «Шэрбурскія парасоны» (1964). У наступным годзе выканала галоўную ролю ў псіхалагічным трылеры Рамана Паланскі «Агіда» — першым англамоўным фільме знакамітага рэжысёра.
Пасля гібелі ў 1967 годзе сястры, кінаактрысы Франсуаз Дарлеак, Катрын Дэнёў зноў прыцягнула да сябе ўвагу публікі і прэсы, у тым ліку і як удзельніца кінадуэта ў фільме «Дзяўчаты з Рашфора» (рэжысёр Жак Дэмі), у якім яны згулялі сясцёр Дэльфін і Саланж Гарн’е.
У наступныя гады ўмацавала рэпутацыю вядучай французскай актрысы, працуючы з такімі рэжысёрамі, як Луісам Буньюэлем («Трыстана», 1970) і Франсуа Труфо («Апошняе метро», 1980). Адной з яе самых смелых работ быў фільм Буньюэля «Дзённая прыгажуня» (1967).
Нягледзячы на неаднаразовыя запрашэнні ў Галівуд, Дэнёў засталася вядомай аўдыторыі ў Штатах пераважна як гераіня ролікаў, якія рэкламуюць парфумерную прадукцыю, і адной з вампіраў з культавага фільма «Голад» (1983).