Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — помнік архітэктуры позняга класіцызму . Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя ў в. Канстанцінава Мядзельскага раёна .
Архітэктура
Задні фасад касцёла
Прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам . З усходняга боку далучаны кубападобны аб'ём апсіды з нізкай бакавой сакрысціяй . Цэнтр галоўнага атынкаванага фасада вылучаны рызалітам з трохвугольным франтонам у завяршэнні, прамавугольным уваходным парталам з лучковым франтонам і фігурнай люкарнай над ім. Над дахам з боку галоўнага фасада гранёная вежа-званіца з арачнымі праёмамі і шатровым завяршэннем, над алтарным аб'ёмам ліхтар. На фоне бутавай муроўкі бакавых сцен вылучаюцца простыя атынкаваныя ліштвы арачных акон і люкарнаў , руставаныя кутнія пілястры .
Вакол касцёла бутавая агароджа з арачнай брамай .
Інтэр'ер
Унутраная прастора падзеленая аркадамі на тры нефы, якія перакрытыя плоскай столлю. У высокі цэнтральны неф выступае на двух слупах галерэя хораў з арганам ; прамавугольнае алтарнае памяшканне раскрываецца шырокім арачным парталам з дзвюма калонамі . У інтэр'еры драўляны амбон.
Літаратура
Спасылкі