Першае сведчанне аб існаванні культа бога Амона-Ра ў старажытнаегіпетскіх Фівах адносіцца да эпохі Сярэдняга царства. Гэта васьмівугольная калона, створаная пры фараоне XI дынастыі[ru]Ініятэфе II[ru] і якая цяпер знаходзіцца ў Луксорскім музеі[ru]. Найбольш старажытны з захаваўшыхся будынкаў быў пабудаваны ў часы XII дынастыі, пры фараоне Сенусерце I. Асаблівага размаху будаўнічыя работы дасягнулі ў часы Новага царства. Храмы Карнака перабудоўваліся аж да часоў імператарскага Рым. Егіпцяне называлі яго чыкумбара, што значыць «Вялікі».
Архітэктура
Найбольш значным будынкам усяго комплекса з’яўляецца храм Амона-Ра з яго 10 пілонамі, буйнейшы з якіх мае даўжыню 113 метраў, шырыню 15 метраў і вышыню каля 45 метраў. Агульная плошча храма складае каля 30 гектараў (чатырохвугольнік з бакамі ў 530, 515, 530 і 610 метраў). Акрамя пілонаў, велічна выглядае калонная зала, пачатая пры Харэмхебе і закончаная ў гады праўлення фараонаў Сеці I і Рамзеса II. Храмавыя памяшканні складаюцца з трох абкружаных сценамі частак: прысвечанай богу Амону (Іпет-сут), прысвечанай богу Монту (плошчай у 2,34 га) і прысвечанай багіне Мут (плошчай у 9,2 га). Акрамя гэтых трох, тут быў пабудаваны фараонам Эхнатонам на шосты год праўлення, Гем-па-Атон[de] — храм Атона.
У частцы, прысвечанай Амону, знаходзяцца:
вялікі храм Амона-Ра
храм бога Хансу (памеры 80 на 30 метраў). Будаўніцтва пачалося пры Рамзэсе ІІІ, працягнута пры Рамзесе IV, Рамзесе XI, скончана пры Херыхоры.
Тут таксама знаходзіцца так званая Белая капэла (найбольш старажытны будынак комплексу, пастаўлены у часы Сенусерта І); Чырвоная капэла (пастаўлены пры царыцы Хатшэпсут будынак, з насценнымі выявамі яе каранацыі, сэнамі ахвярапрынашэнняў і фіванскімі рэлігійнымі ўрачыстасцямі); Алебастравая капэла (пастаўленая пры фараоне Тутмосе IV); храм Рамзеса III. На поўдні ад цэнтральнага храмавага будынка ляжыць свяшчэннае возерв памерам 120 на 77 метраў. Узровень возера падтрымліваўся выключна за кошт грунтовых вод. Побач з ім знаходзілась невялікае памяшканне, дзе жылі гусі — свяшчэнныя птушкі Амона. Вада з возера выкарыстоўвалася жрацамі для свяшчэннага амывання статуй багоў.
Частка, прысвечаная багіне Мут, ляжыць прыкладна ў 350 метрах на поўдзень ад цэнтральнага храма Амона-Ра, з якім звязана малой алеяй з 66 баранагаловых сфінксаў, і мае памеры 250 на 350 метраў. Тут знаходзіцца абкружаны з трох бакоў Свяшчэнным возерам храм Мут, а таксама храм і «радзільны дом» Рамзэса ІІІ. Уваходны партал у храм багіні Мут быў створаны пры фараоне Сеці I. Побач знаходзіўся храм Камутэф. У 1840 годзе гэтыя храмы былі разбураны дзеля таго, каб выкарыстаць іх як будаўнічыя матэрыялы пры ўзвядзенні фабрыкі.
На ўсход, ад часткі, прысвечанай Амону-Ра, фараонам Эхнатонам быў пастаўлены храм богу Атону (Гем-па-Атон), якога ён зрабіў галоўным і адзіным богам Старажытнага Егіпта. Памеры яго былі 120 на 120 метраў, што было больш за плошчу храма Амона-Ра. Па ўказанню Эхнатона, усе іншыя храмы, акрамя тых, якія належалі Атону, былі закрыты. Пасля яго смерці, у праўленне Харэмхеба, храмы старых багоў былі адкрыты, а свяцілішча Атона было поўнасцю разбурана. Каменныя блокі, з якіх ён быў пабудаваны, выкарыстоўваліся для іншых храмаў і будынкаў. Асобныя з гэтых блокаў, аб’яднаных у выглядзе будынка, можна ўбачыць у Луксорскім музеі.
У антычную Карнакскі храм звязалі з Луксорскім алеяй, з бакоў якой былі ўсталяваны сфінксы. У Карнаку гэтая дарога заканчваецца каля дзясятага храмавага пілона. Гэта 2-кіламетровая вялікая Алея сфінксаў цяпер рэстаўруецца і ў значнай ступені ўжо адноўлена.
Рэлігійнае служэнне
Пасля таго, як старажытнаегіпетскі культ Амона-Ра паступова пераўтвараўся спачатку ў рэгіянальны, а потым і ў дзяржаўны, фараоны эпохі ранняга Сярэдняга царства пачынаюць будаўніцтва храмавага комплекса (якое працягвалася больш за тысячу гадоў), у якім жрацы бога Амона маглі б з адпаведнай ім пышнасцю адпраўляць свае штодзённыя служэнні. Як і для Амона, былі пастаўлены храмы для яго жонкі, багіні Мут, і для іх сына, луннага бога Хансу. Разам яны ўтваралі так званую фіванскую Трыяду. Акрамя іх, у Карнаку таксама быў пастаўлены храм бога Монту, які стаў яшчэ пры XI дынастыі галоўным богам горада Фівы.
У старажытнаегіпетскай рэлігійнай сістэме адным з найважнейшых прынцыпаў было паняцце аб касмаганічным сусветным ладзе, які абазначаўся тэрмінам маат. Паколькі маат не з’яўляецца нечым вечным і нязменным, і можа ў выніку ганебных чалавечых паводзін быць выведзены са спрыяльнай раўнавагі, найважнейшай задачай з’яўляецца патрыманне яго ў стабільным стане з тым, каб пазбегнуць хаоса і знішчэння звыклага чалавеку света. Вышэйшым абавязкам фараона з’яўлялася падтрыманне маат у стане раўнавагі. Таму кожны старажытнаегіпетскі храм з’яўляецца пэўнай мадэллю гэтага свету, у якім адбываюцца сакральныя дзеі, якія праводзяцца фараонам ці замяшчаючым яго вярхоўным жрацом для захавання маат нязменным — прынясення ахвяр багам, маленні і свяшчэнныя песнапенні.