Каластэ, таксама Калластэ[3] — горад на крайнім усходзе Эстоніі ў павеце Тартумаа, на беразе Чудскога возера. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года з’яўляўся асобным гарадскім муніцыпалітэтам і не ўваходзіў у склад якой-небудзь воласці, пасля рэформы ўвайшоў у склад новай воласці Пэйпсіээры.