Какшэтаў (каз.: Көкшетау), раней Какчэтаў[2] — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтр Акмолінскай вобласці, на беразе возера Копа. Заснаваны ў 1824 годзе як казацкая станіца, з 1862 года — горад. 145 845 жыхароў (2016). Вузел чыгунак. Прадпрыемствы прыладабудаўнічы, хімічнай, лёгкай і харчовай прамысловасці. Какшэтаўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Тэатр. Гістарычна-краязнаўчы музей.
За 12,5 км на паўночны ўсход ад Какшэтаў знаходзіцца аэрапорт Какшэтаў (міжнародны код — KOV), які быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1945 годзе.
Какшэтаў • Красны Яр • Кызылжулдуз • Станцыйны