Казялец пякучы (Ranunculus flammula) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Казялец (Ranunculus) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Атрутны.
Назва
Казялец пякучы, прышчаўнік, прышчынец[1], прышчатнік[2], шчавялёк[3].
Батанічнае апісанне
Сцябло 20-50 см вышынёй, прамое або прыўздымнае, голы.
Прыкаранёвае лісце доўгачарашковае, прыкметна шырэй верхняга. Верхняе лісце сядзячае.
Кветкі дробныя, 8-12 мм у дыяметры, светла-жоўтага колеру, адзінкавыя. Формула кветкі: .
Плод — шматарэшак.
Цвіце з мая па верасень.
Месцапражыванне
Расце на сырых глебах ля вадаёмаў.
Распаўсюджаны ў еўрапейскай часткі Расіі і ў Заходняй Сібіры.
Таксанамія
Зноскі
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
Літаратура
Спасылкі
- Лютик жгучий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)