Казялец кашубскі[1] (Ranunculus cassubicus) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Казялец (Ranunculus) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Атрутны.
Назва
Відавы эпітэт дадзены па назве паўночна-ўсходняй частцы Прусіі — Кашубіі (у ранейшым напісанні — Касубіі):380.
Беларускія назвы: казялец касубскі, гладышнік, курачча слепата, ладышнік[2], казялец[3], курачча слепата[4][5].
Батанічнае апісанне
Сцябло 30-60 см вышынёй, прамое, у верхняй частцы слаба галінастае.
Прыкаранёвае лісце доўгачарашковае, круглява-пупышкападобнае, суцэльнае, шурпатае. Сцябловае лісце нашмат драбней, пальчатарассечанае.
Кветкі адзіночныя або сабраныя ў паўпарасонік. Чашачка злёгку апушаная, вяночак дыяметрам 2-3 см, светла-жоўтага колеру. Цвіце ў чэрвені. Формула кветкі: .
Плод — шматарэшак.
Цвіце з красавіка па май.
Месцапражыванне
Расце ў разрэджаных лісцяных лясах.
Арэал
Распаўсюджаны ў Скандынавіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Сібіры.
У Расіі вядомы з еўрапейскай часткі і з Алтая.
Таксанамія
Класіфікацыя
Казялец кашубскі (Ranunculus cassubicus) апісаны К. Лінеем у 1753 годзе ў Species Plantarum (1753, Sp.Pl. :551)[6](«Habitat in Cassubia, Sibiria»).
Зноскі
Літаратура