Зазерка

Зазерка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Зазер’е
Насельніцтва
  • 768 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222844
Аўтамабільны код
5
Зазерка на карце Беларусі ±
Зазерка (Беларусь)
Зазерка
Зазерка (Мінская вобласць)
Зазерка

За́зерка[1] (трансліт.: Zazierka; да 1930-х гг. — частка вёскі Зазе́р’е) — аграгарадок[2] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.

Геаграфія

Месціцца за 43 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Мар’іна Горка, 30 км ад Мінска, 0,5 км ад чыгуначных прыпыначных пунктаў Седча і Зазерка на лініі Мінск—Асіповічы.

Назва

Да 1930-х гадоў населены пункт называўся Зазер’е. Назва Зазерка дадзена як падобная да першаснай назвы і каб адрозніваць ад той часткі вёскі, якая захавала ранейшую назву. Назва паселішча паходзіць ад вялікага возера на поўнач ад вёскі[3], якое было асушана каналамі ў XIX стагоддзі. На плане генеральнага межавання Ігуменскага павета 1797 года возера названа Пярэжырскім возерам[4].

Гісторыя

Населены пункт існаваў як вёска Зазер’е, аднак у 1930-я гады гэта частка была пераўтворана ў асобны населены пункт Зазерка. Назва Зазер’е захавалася за населеным пунктам, які ў ранейшыя часы быў маёнткам Зазер’е і меў значна менш двароў чым вёска, але разросся пасля Другой сусветнай вайны.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкае падполле. У студзені 1943 года нямецкімі войскамі былі спалены 23 дамы, забіты 37 чалавек[5].

Насельніцтва

  • 1971 год — 184 двары, 528 жыхароў
  • 1997 год — 244 двары, 625 жыхароў
  • 2002 год — 221 двор, 579 жыхароў
  • 2009 год — 663 жыхары
  • 2019 год — 768 жыхароў[6]

Інфраструктура

Дом у Зазерцы.

Ёсць аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, дзіцячая музычная школа, сельская бібліятэка (з 1968), дом культуры, механічныя майстэрні, крамы, ветэрынарны пункт, амбулаторыя.

Каля вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Месціцца прыпыначны пункт Зазерка.

Вядомыя асобы

Славутасці

  • Помнік загінулым у гады Другой сусветнай вайны[7].

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 31 декабря 2013 года № 195 "Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Пуховичского района к агрогородкам". pravo.by.
  3. SgKP 1895, с. 504.
  4. Подвижная карта. orda.of.by. Праверана 27 лістапада 2023.
  5. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 8 верасня 2024.
  6. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 8 верасня 2024.
  7. Форум сайта «Глобус Беларуси» :: Просмотр темы - Памятники ВОВ. www.fgb.by. Праверана 8 верасня 2024.

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!