Баравая Слабада

Вёска
Баравая Слабада
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 0 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222844
Аўтамабільны код
5
Баравая Слабада на карце Беларусі ±
Баравая Слабада (Беларусь)
Баравая Слабада
Баравая Слабада (Мінская вобласць)
Баравая Слабада

Барава́я Слабада́[1] (трансліт.: Baravaja Slabada, руск.: Боровая Слобода) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.

Гісторыя

Да 1861 года вёска адносілася да маёнтка Альхова Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць М. Дзілкевіча. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У 1880 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы. Пасля 1917 года была створана працоўная школа 1-ай ступені (35 вучняў у 1922).

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[2]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[3].

Прынамсі з 2002 года ў вёсцы няма сталых жыхароў, сядзібы выкарыстоўваюцца як лецішчы. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета.

Спіс вуліц

  • Сасновая вуліца
  • Слабадская вуліца[4]

Насельніцтва

  • 1909 год — 13 двароў, 72 жыхары
  • 1917 год — 15 двароў, 95 жыхароў, усе беларусы[5]
  • 2002 год — 0 жыхароў
  • 2009 год — 0 жыхароў
  • 2019 год — 0 жыхароў[6]

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  4. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
  5. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 124.
  6. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 12 верасня 2024.

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!