Дрына — рака на мяжы Сербіі і Босніі і Герцагавіны.
Ад зліцця двух рэк, якія ўтвараюць яе, да вусця працягласць Дрыны складае 346 км. З-за яе зеленаватых водаў сербы нярэдка называюць яе «зялёнка». У верхнім цячэнні Дрына ўецца серпантынам скрозь цясніны і вузкія горныя даліны, дзякуючы чаму лічыцца адной з самых маляўнічых рэк на Балканах.