Да́рлінг (англ.: Darling River) — рака на паўднёвым усходзе Аўстраліі, у штаце Новы Паўднёвы Уэльс, правы прыток ракі Мурэй. Да зліцця з ракой Калгаа мае назвы Думарэк, Макінтайр, Баруан[1].
Даўжыня ракі 2740[1] км. Плошча вадазбору 650 000[1] км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 42 м³/сек. Выток ракі знаходзіцца на заходніх схілах хрыбта Нью-Інгленд.