У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Грэй.
Гары Баркус Грэй (англ.: Harry Barkus Gray; нар. 14 лістапада 1935, Вудбёрн, Кентукі) — амерыканскі вучоны-хімік. Працы па неарганічнай хіміі, біяхіміі, біяфізіцы. Вядомы як даследчык скарасцей біяхімічных рэакцый, у тым ліку хіміі пераносу электронаў. Удастоены Нацыянальнага навуковага медаля ЗША (1986), лаўрэат прэміі Вольфа па хіміі (2004).
Бакалаўр каледжа Заходняга Кентукі (1957). Доктар філасофіі Паўночна-Заходняга ўніверсітэта (1960). З 1965 года прафесар у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, з 1981 імянны прафесар (Arnold O. Beckman Professor) хіміі.
У 2011 годзе 25-ы найбольш цытаваны з хімікаў (індэкс Хірша > 100).
Зноскі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|