Заходне-Кентукійскі ўніверсітэт (англ.: Western Kentucky University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Боўлінг-Грын у штаце Кентукі.
Агульная характарыстыка
Універсітэт быў заснаваны штатам Кентукі ў 1906 годзе, хоць яго карані сягаюць на чвэрць стагоддзя раней. Ён кіруе таксама шэрагам рэгіянальных кампусаў. 27 выпускнікоў праграм універсітэта па фота і журналістыцы былі ўзнагароджаны Пулітцэраўскімі прэміямі.
Структура
- Каледж адукацыі і паводзін
- Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
- Каледж бізнесу
- Каледж навукі і інжынерыі
- Каледж мастацтваў і літаратуры
- Ганаровы каледж
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|