Лернер вырас у паўднёвай частцы Чыкага. У школьныя гады паспяхова займаўся хіміяй і барацьбой(англ.) (бел..[6] Вучыўся ў сярэдняй школе Хірша. Пасля вучобы ў Паўночна-Заходнім універсітэце Лернер атрымаў ступень доктара медыцыны ў Стэнфардскай медыцынскай школе ў 1964 годзе, затым прайшоў постдоктарскую падрыхтоўку ў Клініцы і даследчым фондзе Скрыпса (англ.: Scripps Clinic and Research Foundation).
У 1970-х гадах Лернер праводзіў даследаванні ў Вістараўскім інстытуце(руск.) (бел. ў Філадэльфіі, а затым вярнуўся ў Ла-Хою, у перайменаваны Навукова-даследчы інстытут клінікі Скрыпса. У 1982 годзе быў назначаны загадчыкам кафедры малекулярнай біялогіі, а праз пяць гадоў стаў яе дырэктарам. У 1991 годзе, калі інстытут быў створаны як некамерцыйная арганізацыя, Лернер стаў яго першым прэзідэнтам.
Лернер ажаніўся з Ніколай Грын Лернер у 1981 годзе.[7] У яго трое дарослых дзяцей ад папярэдняга шлюбу з Даянай Пікет, псіхатэрапеўтам.[8]
Лернер памёр 2 снежня 2021 года ва ўзросце 83 гадоў у сваім доме ў Ла-Хоі.[9][10]
Навуковая дзейнасць
Даследаванні Лернера ў галіне каталітычных антыцелаў далі метад каталізацыі хімічных рэакцый, якія лічыліся немагчымымі з выкарыстаннем класічных метадаў. Лернер быў адным з піянераў у распрацоўцы вобласці камбінаторных бібліятэк(руск.) (бел., а ў 1992 годзе разам з Сіднеем Брэнерам апублікаваў навуковую працу ў вобласці ДНК-кадзіраваных бібліятэк. Акрамя таго, Лернер кіраваў шырокімі даследаваннямі структуры бялкоў(англ.) (бел.,[11] ахарактарызаваў цыс-9,10-октадэцэнамід(руск.) (бел., новы ліпідны гармон, які выклікае сон,[12] і прадставіў першыя доказы ролі азону ў хваробах чалавека.[13] У 1967 годзе Лернер адкрыў ролю анты-GBM-антыцелаў у патагенезе хваробы Гудпасчара(руск.) (бел.. Па стане на 2007 год у рэзюмэ Лернера лічылася 67 патэнтаў і 403 апублікаваных навуковых артыкулы.[6]
Узнагароды
Рычард Лернер быў удастоены больш за 29 узнагарод і прэмій.[6] Сярод іх:
↑Wilson IA, Niman HL, Houghten RA, Cherenson AR, Connolly ML, Lerner RA. The structure of an antigenic determinant in a protein. Cell. 1984 37(3):767-78. PubMed