Гайтана-Лурдэс Эсамі (лінгала: Gaita-Lurdes Essami, у перакладзе — «моцная і вялікая»; укр.: Гайта́на-Лурдес Ессамі́; нар. 24 сакавіка 1979, Кіеў, УССР) — украінская спявачка і аўтар песень украіна-кангалезскага паходжання, якая спалучае ў сваёй творчасці манеру соўл выкананне з танцавальнай стылістыкай песень, якія ўключаюць элементы джазу, блюзу, фанк-, соўл- і фольк-музыкі. Яна з’яўляецца аўтарам большасці ўласных песень.
Нарадзілася 24 сакавіка 1979 ў Кіеве. Да пяці гадоў жыла ў Рэспубліцы Конга, адкуль родам яе бацька, размаўляла толькі на французскай і мове лінгала. Потым разам з мамай вярнулася ва Украіну. Бацька Гайтаны дагэтуль жыве ў Бразавілі, займаецца транспартным бізнесам і з дачкой бачыцца рэдка.
Гайтана скончыла музычную школу па класе саксафон, пасля атрымала эканамічную адукацыю. З дзяцінства займалася настольным тэнісам, атрымаўшы званне кандыдата ў майстры спорту.
Пеўчая біяграфія пачалася ў 1991 годзе з дзіцячага тэлевізійнага конкурсу «Фант-лото Надія», дзе яна заняла трэцяе месца. Пасля яе запрасіў у свой ансамбль «Альтана» кампазітар Уладзімір Быстракоў. Разам з гэтым ансамблем яна ўдзельнічала ў запісах мультфільмаў, была бэк-вакалісткай на запісах Ірыны Білык, Таісія Павалій, Ані Лорак, Мікалая Карачанцава, Аляксандра Малініна.
Пасля спявала з джазавым аркестрам «Overtime» і поп-джазавым гуртос «Unity». У снежні 2003 года на студыі «Lavina Music», якая стала прадзюсаваць спявачку, выходзіць дэбютны альбом Гайтаны «О тебе». У ім адзінай украінамоўнай песняй была песня на словы Марыі Бурмакі «Діти світла». Песня мела найбольшы поспех, з-за чаго большасць песень на наступным альбоме былі украінскімі. Другі альбом — «Слідом за тобою» — выпушчаны ў красавіку 2005 года таксама на студыі «Lavina music». У 2006 годзе быў выпушчаны сінгл «Два Вікна», які таксама змяшчаў англамоўную версію песні. У пачатку 2007 года з’явіўся наступны сінгл — «Шаленій», які атрымаў неверагодную папулярнасць сярод слухачоў.
10 снежня 2007 года Гайтана прэзентавала новы дыск «Капли дождя». У дыск увайшлі ўсе апошнія хіты спявачкі, а таксама 5 відэакліпаў.
У пачатку 2008 года Гайтана і яе прадзюсар Эдуард Клім пачалі працу над запісам новага альбома з Эрыкам Дэніелсам — прадзюсарам і музычным дырэктарам Джанет Джэксан, які працаваў з такімі вядомымі артыстамі як Мэрая Кэры, Boyz 2 Men, TLC, Brandy, Backstreet Boys, Michael Bolton. Новая пласцінка запісвалася ў Нью-Ёркскай студыі і была прэзентаваная восенню ў ЗША, Канадзеа і Японіі.
У пачатку красавіка Гайтана прэзентавала свой трэці ўкраінскі альбом. Гайтана заўсёды ішла сваім асаблівым музычным шляхам, прыўносіла ва ўкраінскі шоў-бізнэс сваю самабытнасць. Новы альбом спявачкі «Тайные желания» прэтэндаваў стаць самай моднай музычнай працай года, паколькі утрымліваў свежыя рашэнні, новыя эксперыменты, новыя грані — ад любімай лірыкі да электронных танцавальных кампазіцый з зусім нечаканай Гайтанай.
26 красавіка 2011 года спявачка прэзентавала свой новы кліп пад назвай «Химия».
27 кастрычніка 2011 года Гайтана выпусціла кліп «Шахтёр — чемпион», у якім з’явілася большасць футбалістаў клуба «Шахцёр». Здымкі прайшлі ў жніўні[1].
18 лютага 2012 года заваявала права прадставіць Украіну на песенным конкурсе Еўрабачанні 2012[2]. Спявачка выканала песню «Be My Guest». Па выніках другога паўфіналу, які адбыўся 24 мая, кампазіцыя прайшла ў фінал[3]. У фінале песня набрала 65 балаў і заняла 15 месца[4].
26 кастрычніка 2016 года Гайтана пасля доўгага творчага адпачынку прэзентавала новае відэа на песню «Біль мене не лякає». Гэтай працай спявачка ставіць тлустую кропку ў гісторыі з мінулым. Песня была прадстаўлена на афіцыйным канале спявачкі на YouTube пад свабоднай ліцэнзіяй Creative Commons[5].