Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў.
У выпадку, калі правілы выкарыстання шаблона невідавочныя, мае сэнс ствараць старонку дакументацыі, дзе апісаць прызначэнне шаблона, параметры, правілы выкарыстання і іншыя асаблівасці. Дакументацыю можна дадаць на старонку шаблона, паставіўшы {{doc}} унутры тэгаў <noinclude></noinclude>.
Шаблоны, як і артыкулы, варта катэгарызаваць. Катэгорыі дадаюцца на самой старонцы шаблона (не на старонках дакументацыі і не на іншых падстаронках) унутры тэгаў <noinclude></noinclude>. Шаблоны мусяць дадавацца ў падкатэгорыі катэгорыі Шаблоны, і не павінны ўваходзіць у катэгорыі, прызначаныя для артыкулаў.
Шаблоны не з’яўляюцца артыкуламі, а з’яўляюцца тэхнічнымі старонкамі, якія патрэбны для паляпшэння працы з праектам. Па гэтай прычыне шаблон мусіць выкарыстоўвацца, бо невыкарыстаны шаблон не мае сэнсу для праекта. Невыкарыстаныя шаблоны без перспектывы выкарыстання і без дастатковага тлумачэння (такое тлумачэнне можа быць, напрыклад, на старонцы дакументацыі) мусяць хутка выдаляцца.
Перад стварэннем шаблона ўважліва вывучыце ўжо існуючыя шаблоны падобнай тэматыкі. Магчыма, іншага шаблона будзе дастакова для выканання патрэбных мэт, ці прасцей будзе дапрацаваць існуючы шаблон, чым ствараць новы.
Не рэкамендуецца стварэнне шаблонаў, якія па функцыях ідэнтычны ўжо існуючым шаблонам, а адрозніваюцца толькі афармленнем.
Для навігацыйных шаблонаў павінен быць акрэслены (відавочна або прыблізна) пералік артыкулаў, якія ў яго ўваходзяць. Не варта ствараць шаблоны, якія тэарэтычна могуць змяшчаць вялікую колькасць старонак (больш за 100). У такім выпадку мае сэнс разбіць шаблон на некалькі, або дакладна прапісаць у дакументацыі крытэрыі ўключэння.
Навігацыйныя шаблоны павінны змяшчаць тэматычна звязаныя артыкулы. Не павінна існаваць навігацыйных шаблонаў са штучнай групоўкай ці іншымі неапраўданымі крытэрыямі ўключэння.
Навігацыйныя шаблоны павінны быць завершанымі. Не дапускаецца стварэнне навігацыйных шаблонаў, якія не могуць змясціць усе меркаваныя элементы з той прычыны, што яны невядомы стваральніку. Як альтэрнатыва, у такіх выпадках можна ствараць каардынацыйныя спісы, або выкарыстоўваць шаблоны паслядоўнасцей ({{Паслядоўнасць людзей}}, {{Succession box}}).
Навігацыйныя шаблоны павінны выконваць навігацыйную ролю. Для артыкулаў, якія змяшчаюцца ў шаблоне, павінен быць сэнс для пераходу з аднаго артыкула на іншы. Таксама для выкананняў мэт навігацыі трэба сачыць, каб артыкулы змяшчалі не больш 3-4 шаблоны ўнізе. Шаблоны, якія з’яўляюцца менш значнымі ў параўнанні з іншымі, магчыма, не варта ствараць, бо яны не змогуць выконваць навігацыйную ролю. Калі ж у артыкуле патрэбна размясціць больш за 3-4 шаблоны, то рэкамендуецца дадаваць іх у згортвальныя блокі.
Навігацыйныя шаблоны мусяць стаяць ва ўсіх артыкулах, згаданых у шаблоне, і не стаяць ні ў якіх іншых артыкулах.
Не рэкамендуецца рабіць у навігацыйных шаблонах даданне катэгорый у артыкулы, якія іх змяшчаюць, з дапамогай тэгаў <includeonly></includeonly>. Катэгорыі могуць дадавацца шаблонамі-карткамі, або непасрэдна быць прапісанымі ў артыкуле.
Юзербоксы — спецыяльныя шаблоны, якія адлюстроўваюцца на старонцы ўдзельніка і паведамляюць пэўную інфармацыю пра яго. Змест такіх шаблонаў павінен адпавядаць Вікіпедыя:Старонка ўдзельніка. Назвы шаблонаў юзербоксаў мусяць пачынацца з "Шаблон:Userbox/", напрыклад Шаблон:Userbox/Студэнт.
Юзербоксы, як і іншыя шаблоны, мусяць выкарыстоўвацца, у адваротным выпадку яны могуць быць выдаленыя. Выкарыстанне шаблонаў-юзербоксаў можна забяспечыць даданнем іх на адмысловую старонку Вікіпедыя:Юзербоксы, дзе даюцца спісы юзербоксаў з катэгарызацыяй.
У выпадку, калі на старонцы іншага ўдзельніка юзербоксам пазначана нейкая інфармацыя, дапушчальна замяніць яе на шаблон-юзербокс, які нясе тую ж сэнсавую інфармацыю. Пры гэтым трэба ўважліва ставіцца да істотнага змянення зместу шаблона (напрыклад, сцяга або адценняў сэнсу ў подпісе), бо яно можа выклікаць нязгоду ўдзельніка, у якога шаблон стаіць.