Вікіпедыя:Афармленне артыкулаў

Для забеспячэння прынцыпу стылістычнага адзінства артыкулаў Вікіпедыі, а таксама для зручнасці рэдагавання па магчымасці трымайцеся прыведзеных ніжэй правіл афармлення артыкулаў.

У той жа час варта памятаць, што асноўная мэта Вікіпедыі — стварэнне якаснага энцыклапедычнага зместу, а не прыгожае афармленне. Правільна аформлены артыкул з няякасным зместам не стане лепей за іншыя дрэнныя артыкулы. Аднак для змястоўнага артыкула добрае афармленне дазваляе ўзняцца на больш высокі ўзровень, менавіта такія і трапляюць у лік выдатных.

Структура артыкула

__DTELLIPSISBUTTON__{"threadItem":{"headingLevel":2,"name":"h-","type":"heading","level":0,"id":"h-\u0421\u0442\u0440\u0443\u043a\u0442\u0443\u0440\u0430_\u0430\u0440\u0442\u044b\u043a\u0443\u043b\u0430","replies":[]}}-->

Тэкст артыкула можна ўмоўна падзяліць на некалькі самастойных блокаў, якія мусяць ісці ў прыведзеным ніжэй парадку. Некаторыя з іх могуць прысутнічаць не ва ўсіх артыкулах.

1. Стандартныя шаблоны I
У самым пачатку артыкула, у першых радках, пры неабходнасці могуць размяшчацца стандартныя шаблоны са спасылкамі на старонкі значэнняў, выстаўлення артыкула на выдаленне або перайменаванне, папярэджаннямі (як {{машынны пераклад}}, {{пішу}}) і інш. Далей можа ісці шаблон-картка аб’екта артыкула.
2. Асноўная частка артыкула
Афармленню асноўнай часткі артыкула прысвечана большая частка гэтай старонкі (гл. ніжэй).
У асноўнай частцы могуць вылучацца раздзелы са спісамі твораў, створанымі аб’ектам артыкула, як то «Бібліяграфія», «Дыскаграфія», «Фільмаграфія», «Творы», «Працы», «Публікацыі». Не варта тут ужываць назву раздзела «Літаратура», каб не блытаць са спецыяльным раздзелам літаратуры, паводле якой напісаны артыкул.
3. «Гл. таксама» (спіс дадатковых унутраных спасылак)
У гэты раздзел могуць быць уключаны спасылкі на артыкулы Вікіпедыі, тэматычна звязаныя з гэтым артыкулам. Такі раздзел неабавязковы; звычайна спасылкі на іншыя артыкулы Вікіпедыі, якія тычацца асобных фактаў і сцверджанняў, рэкамендуецца змяшчаць у тэксце артыкула ў апавядальным стылі, а спасылкі, звязаныя з артыкулам у цэлым, могуць быць размешчаны з дапамогай навігацыйных шаблонаў.
Падрабязней гл. таксама: Вікіпедыя:Унутраныя спасылкі
4. Зноскі
Пры наяўнасці зносак у асноўным тэксце яны мусяць выводзіцца ў асобным раздзеле або раздзелах.
Падрабязней гл. таксама: Вікіпедыя:Зноскі
Зноскі могуць змяшчаць як заўвагі да тэксту артыкула, так і спасылкі на вонкавыя крыніцы, на якіх грунтуецца тая ці іншыя частка артыкула. Зноскі дазваляюць паказаць сувязь паміж тэкстам у артыкуле і крыніцамі.
Зноскі можна як падаваць у адным раздзеле, так і падзяляць на некалькі раздзелаў і падраздзелаў, у залежнасці ад агульнай колькасці і задумы аўтара. Для агульнага раздзела зносак рэкамендуецца ўжываць назву «Зноскі», для раздзела з заўвагамі да тэксту — назву «Заўвагі», для раздзела са спасылкамі на крыніцы — назву «Крыніцы».
Падрабязней гл. таксама: Вікіпедыя:Спасылкі на крыніцы
5. «Літаратура» (спасылкі на выкарыстаную і рэкамендаваную літаратуру)
Друкаваныя выданні і публікацыі па тэме, паводле якіх напісаны артыкул, падаюцца ў асобным раздзеле «Літаратура». У гэтым жа раздзеле пазначаецца дадатковая рэкамендаваная літаратура па тэме артыкула. Пры гэтым друкаваныя выданні, выкладзеныя ў Сеціве, прыводзяцца ў раздзеле «Літаратура», а не ў раздзеле «Спасылкі». Пры наяўнасці вялікай колькасці літаратуры могуць вылучацца падраздзелы (паводле тэматыкі, перыядызацыі, мовы і інш.). Раздзел афармляецца маркіраваным спісам (а не нумараваным).
6. «Спасылкі» (спіс дадатковых вонкавых спасылак)
У асобным раздзеле «Спасылкі» даюцца спасылкі на электронныя рэсурсы па тэме артыкула.
7. Стандартныя шаблоны II
Пасля інфармацыйнай часткі артыкула і спасылкай ідзе другі блок шаблонаў, дзе могуць быць:
8. Катэгорыі
Катэгорыі, у якія дадаецца артыкул, мусяць месціцца ў канцы тэксту. Перад катэгорыямі можа размяшчацца інструкцыя {{DEFAULTSORT:}}. Калі катэгорый некалькі, то спасылка на кожную з іх даецца на асобным радку.
Падрабязней гл. таксама: Вікіпедыя:Катэгарызацыя

Асноўны тэкст артыкула

__DTELLIPSISBUTTON__{"threadItem":{"headingLevel":2,"name":"h-","type":"heading","level":0,"id":"h-\u0410\u0441\u043d\u043e\u045e\u043d\u044b_\u0442\u044d\u043a\u0441\u0442_\u0430\u0440\u0442\u044b\u043a\u0443\u043b\u0430","replies":[]}}-->

Асноўны тэкст артыкула набіраецца без абзацнага водступу з адзінкавымі прабельнымі інтэрваламі паміж словамі. Падзел тэксту на абзацы робіцца наборам аднаго пустога радка (двойчы націснутая клавіша Enter). Адзінкавы перавод радка не прыводзіць да стварэння новага абзаца, але можа быць карысны для ўпарадкавання тэксту і зручнасці прагляду на этапе рэдагавання.

Механізм Wiki забяспечвае аўтаматычную вёрстку радкоў, выраўноўвае тэкст на старонцы ў адпаведнасці з індывідуальнымі настройкамі карыстальніка (па змоўчанні — па левым краі); таму для разметкі асноўнага тэксту артыкула не варта ўжываць інструменты мовы HTML (шрыфтавыя і колеравыя вылучэнні і інш.).

Падзел на раздзелы

__DTELLIPSISBUTTON__{"threadItem":{"headingLevel":2,"name":"h-","type":"heading","level":0,"id":"h-\u041f\u0430\u0434\u0437\u0435\u043b_\u043d\u0430_\u0440\u0430\u0437\u0434\u0437\u0435\u043b\u044b","replies":["h-\u041f\u0440\u044d\u0430\u043c\u0431\u0443\u043b\u0430-\u041f\u0430\u0434\u0437\u0435\u043b_\u043d\u0430_\u0440\u0430\u0437\u0434\u0437\u0435\u043b\u044b","h-\u0417\u0430\u0433\u0430\u043b\u043e\u045e\u043a\u0456-\u041f\u0430\u0434\u0437\u0435\u043b_\u043d\u0430_\u0440\u0430\u0437\u0434\u0437\u0435\u043b\u044b"]}}-->

Калі памер артыкула стаў досыць вялікім, то мае сэнс падзяліць яго на раздзелы: вылучыць прэамбулу, дзе даць азначэнне прадмета артыкула і кароткую версію артыкула, а астатні тэкст падзяць на блокі. Цэль падзелу — стварэнне выразнай сістэмы загалоўкаў, якая адлюстроўвае лагічную структуру артыкула.

Прэамбула

Прэамбула звычайна пачынаецца з азначэння, якое даецца ў фармаце <Назва> — <вызначэнне>. Назва ў азначэнні даецца паўтлустым шрыфтам, без змянення памеру шрыфта і капіталізацыі. Непажадана ў назве рабіць унутраныя спасылкі на іншыя артыкулы — іх лепей змясціць далей па тэксце. Пасля назвы і перад працяжнікам могуць ісці сінонімы, назвы на мове арыгіналу, для асоб таксама даты жыцця. У залежнасці ад пашыранасці сінанімічнай назвы яна можа ісці ў дужках або пасля коскі, давацца паўтлустым або курсіўным шрыфтам. Вызначэнне даецца пасля працяжніка, мусіць змяшчаць адно-два сказы, якія даюць найважнейшую інфармацыю пра прадмет артыкула. У выпадку апісальных артыкулаў (напрыклад пра пэўную тэму датычна адной краіны, як Гісторыя Францыі) змястоўнае азначэнне можа адсутнічаць.

Загалоўкі

У Вікіпедыі ўжываюцца загалоўкі глыбінёй укладзенасці не болей за шэсць узроўняў. Аднак такая колькасць патрэбная рэдка, звычайна нават у вялікіх артыкулах ужываецца не больш за чатыры ступені падзагалоўкаў.

Загалоўкі набіраюцца паводле наступных правіл:

  • кожны загаловак займае асобны радок, пры гэтым:
    • не ставіцца кропка ў канцы;
    • не варта ўжываць шаблоны;
    • не ставяцца вікіспасылкі ў загалоўках (замест гэтага можна ўжываць шаблоны {{асноўны артыкул}} і {{гл. таксама}});
    • не варта ставіць зноскі ў загалоўку — яны мусяць адносіцца да тэксту, а не да загалоўка;
  • перад загалоўкам адзін радок застаецца пустым;
  • тэкст раздзела пачынаецца адразу з наступнага пасля загалоўка радка:
...тэкст артыкула.

== Новы загаловак ==
Працяг тэксту артыкула...

Тыпаграфіка

__DTELLIPSISBUTTON__{"threadItem":{"headingLevel":2,"name":"h-","type":"heading","level":0,"id":"h-\u0422\u044b\u043f\u0430\u0433\u0440\u0430\u0444\u0456\u043a\u0430","replies":["h-\u0417\u043d\u0430\u043a\u0456_\u043f\u0440\u044b\u043f\u044b\u043d\u043a\u0443-\u0422\u044b\u043f\u0430\u0433\u0440\u0430\u0444\u0456\u043a\u0430"]}}-->

Варта афармляць тэкст у тыпаграфскім, а не машынапісным стылі.

  • У якасці працяжніка ўжывайце толькі доўгі працяжнік (—), а не дэфіс (-), не два дэфісы (--), не кароткі працяжнік (–), не знак мінуса (−) і не іншыя падобныя сімвалы.
  • Дэфіс (-) заўсёды ўжываецца толькі ўнутры слоў (па-беларуску, з-за).
  • Пры пазначэнні лікавых інтэрвалаў — напрыклад, у датах — ужывайце доўгі працяжнік (—) без прабелаў паабапал: 1939—1945.
  • Замест машыныпіснага двукосся ("") ужывайце ёлачкі («»), двукоссі ў двукоссях афармляйце як лапкі („“).
  • Калі трэба пазначыць націск, ужывайце знак націску ({{subst:націск}} у панелі хуткай устаўкі, раздзел «Фарматаванне»), а не тлусты шрыфт, падкрэсліванне або вялІкую лІтару.
  • У якасці апострафа ўжывайце друкарскі апостраф (), а не машынапісны апостраф ('). Гл. Вікіпедыя:Апостраф.
  • Не замяняйце знак шматкроп’я () трыма кропкамі (...).
  • Непарыўныя прабелы ўжываюцца ў для павышэнне чытальнасці тэксту. У акне рэдагавання вікітэксту непарыўныя праблемы не адрозніваюцца ад звычайных. Як правіла, яны аўтаматычна ставяцца ў патрэбныя месцы Вікіфікатарам.

Спрасціць паляпшэнне тыпаграфікі можа Вікіфікатар — праграма, якая выконваецца непасрэдна ў вашым браўзеры і выклікаецца спасылкай у левым верхнім вуглу ў акне рэдагавання. Але гэты інструмент можа працаваць няправільна або зусім не працаваць — перад захаваннем змен правярайце яго працу.

Найбольш часта ўжываныя спецыяльныя сімвалы размешчаны пад акном рэдагавання ў раздзеле «Сімвалы», а таксама над акном рэдагавання ў выпадальным меню «Спецыяльныя сімвалы», група «Сімвалы». Для хуткай устаўкі пастаўце тэкставы курсор у патрэбнае месца і націсніце на патрэбны сімвал.

Замежныя словы варта падаваць у правільных зыходным напісанні, дадаючы беларускую транскрыпцыю ў невідавочных выпадках. У замежных уласных назвах (такіх як назвы музычных альбомаў, камп’ютарных гульняў) для лепшай перадачы арыгіналу дапускаецца захоўваць тыпаграфіку, прынятую ў зыходнай мове.

Знакі прыпынку

Пры расстаноўцы знакаў прыпынку варта ў першую чаргу кіравацца дзейнымі правіламі беларускай мовы.

Пры наборы коска (,), кропка з коскай (;), двукроп’е (:), кропка (.), клічнік (!), пытальнік (?) і шматкроп’е (…) ад папярэдняга слова прабелам не аддзяляюцца, але адбіваюцца ад наступнага слова адзінкавым прабелам. Гэта ў тым ліку прымяняецца для скарачэнняў, ініцыялаў імя і імя па бацьку, напрыклад: і г. д. (і гэтак далей), І. І. Іваноў. Выключэнне: да н.э. (да нашай эры).

Унікайце некалькіх паслядоўных шэрагаў дужак. Лепей зрабіць адзін шэраг у дужках і падзяліць часткі кропкай з коскай. Напрыклад: Джон Доу (англ. John Doe; нар. 1 студзеня 1900) — амерыканскі вучоны.

Квадратныя дужкі звычайна ўжываюцца для ўстаўкі тлумачальнага тэксту, напрыклад унутры цытат.

Калі фрагмент тэксту трэба адначасова змясціць у двукоссях і зрабіць унутраную спасылку, то двукоссі выносяцца па-за межы спасылкі (у «[[Вікіпедыя|Вікіпедыі]]»). Пры неабходнасці вылучыць курсівам фрагмент тэксту, змешчаны ў двукоссях, апошнія ўкладаюцца ў курсіў (у ''«[[Вікіпедыя|Вікіпедыі]]»'').

Мянушкі або шырока ўжываныя памяншальныя імёны людзей пішуцца без двукоссяў, напрыклад Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку, Уільям Джэферсан (Біл) Клінтан.

Працяжнікі адбіваюцца прабеламі з двух бакоў. Аднак, калі працяжнік пазначае інтэрвал і з абодвух бакоў стаяць лікі, то прабелы не ставяцца: у XI—XIII стагоддзях, у 1985—1991 гадах. Калі ж хоць адна з частак мае словы або скарачэнні, то працяжнік аддзяляецца прабеламі: тры — чатыры гады, 1985 — 1 студзеня 1991.

Вылучэнне

__DTELLIPSISBUTTON__{"threadItem":{"headingLevel":2,"name":"h-","type":"heading","level":0,"id":"h-\u0412\u044b\u043b\u0443\u0447\u044d\u043d\u043d\u0435","replies":[]}}-->

Лагічнае вылучэнне слоў у тэксце робіцца паўтлустым шрыфтам або курсівам.

У агульным выпадку вылучэнне прымяняецца для прыцягнення ўвагі на пэўным участку тэксту, важным паняцці ў кантэксце артыкула. У большасці выпадкаў ужываецца курсіўнае вылучэнне. Паўтлустае вылучэнне варта ўжываць асцярожна і толькі пры вялікай неабходнасці, бо яно прыцягвае залішнюю ўвагу і ўскладняе ўспрыманне. Звычайна паўтлустае вылучэнне ўжываецца для назвы ў пачатку (супадае з загалоўкам артыкула) і раўназначных сінонімаў. Паўтлустым курсівам могуць вылучацца вытворныя паняцці, якія не сінанімічныя прадмету артыкула, але ім таксама даецца вызначэнне.

Курсівам вылучаюцца падаваныя ў дужках назвы на замежных мовах, у тым ліку арыгінальныя напісанні ў пачатку артыкула. Таксама вылучацца курсівам могуць запісаныя ў асноўным тэксце артыкула без дужак поўнасцю лацінскімі літарамі назвы аўдыявізуальных твораў, перыядычных выданняў, тэлепраграм, камп’ютарных гульняў і пад.

Вылучыць загаловак артыкула курсівам (напрыклад, у навуковых назвах таксонаў) можна з дапамогай шаблона {{Загаловак курсівам}}. Для вылучэння курсівам часткі загалоўка можна скарыстацца магічным словам DISPLAYTITLE:

{{DISPLAYTITLE:500 найвялікшых альбомаў усіх часоў па версіі часопіса ''Rolling Stone''}}

Павялічанага ці паменшанага памеру шрыфта варта пазбягаць без неабходнасці. Звычайна там, дзе трэба, іншыя памеры шрыфта ўжо забяспечваюцца загалоўкамі раздзелаў, шаблонамі. Паменшаны памер шрыфта можа спатрэбіцца вялікім табліцам, каб яны змясціліся на экране. Павялічаны ці паменшаны памер шрыфта варта задаваць у адносных адзінках (90%), а не ў абсалютных (12.6px). Пазбягайце памяншэння шрыфта там, дзе ўжо ўжываецца паменшаны памер, як то шаблоны-карткі, навігацыйныя шаблоны, подпісы да выяў, тэкст зносак.

Сэнсавае вылучэнне слоў КАПІТАЛІЗАЦЫЯЙ, падкрэсліваннем недапушчальна.

Лікі

__DTELLIPSISBUTTON__{"threadItem":{"headingLevel":2,"name":"h-","type":"heading","level":0,"id":"h-\u041b\u0456\u043a\u0456","replies":["h-\u0420\u044b\u043c\u0441\u043a\u0456\u044f_\u043b\u0456\u043a\u0456-\u041b\u0456\u043a\u0456"]}}-->

Лікі могуць быць прадстаўлены ў тэксце як у тэкставым, так і ў лічбавым выглядзе. Варта мець на ўваце, што ў лічбавай форме яны больш заўважныя, таму такая форма больш падыходзіць, калі лік мае значэнне для тэмы артыкула; калі ж гэта агульная інфармацыя, то больш пасуе тэкставая форма.

Аднак, у пэўных сітуацыях дапушчальна толькі адна форма. Так, лічбы пішуцца, калі:

  • лік шматзначны (большы за 100);
  • лікі спалучаюцца з адзінкамі вымярэння, пададзенымі ў скарочаным выглядзе («5 км», але не «пяць км»). Тое ж адносіцца да знака працэнта («10 %», але нельга «дзесяць %»).

Лікі варта даваць словамі, калі:

  • колькасны лік пачынае сказ;
  • колькасны лік стаіць не ў назоўным склоне не пры адзінках вымярэння. Прыклад: памылка сустракаецца ў трох месцах.

Для вялікіх круглых велічынь (тысяч, мільёнаў, мільярдаў, трыльёнаў) можна спалучыць лічбавую і тэкставую формы, ужываючы скарачэнні тыс., млн, млрд, трлн. Напрыклад: 22 тыс. тон. Звярніце ўвагу: скарачэнне тыс. змяшчае кропку ў канцы, а млн, млрд, трлн — не.

Для парадкавых лічэбнікаў, пададзеных лічбамі, нарошчваецца адна- або двухлітарны канчатак. У назоўным склоне нарошчваецца заўсёды адна літара: 1-ы (а не 1-шы), 2-я (а не 2-ая).

Не нарошчаюцца канчаткі для нумара года і чысла месяца, калі слова год і назва месяца ідуць адразу за лікам. Але калі слова «год» або назва месяца апушчана або стаіць перад лікам, то канчатак варта нарошчваць. Прыклад: 4 снежня 1954 года, у жніўні 1944-га (няправільна: у 1991-м годзе).

У колькасных лічэбніках канчатак не нарошчваюць (няправільна: у 3-х выпадках).

Рымскія лікі

Пры запісе рымскіх лікаў прымяняюць сем знакаў — вялікія літары лацінскага алфавіта:

I V X L C D M

Ужываць іншыя падобныя сімвалы нельга.

Заўсёды рымскімі лічбамі пішуцца:

  • стагоддзі (XIX стагоддзе);
  • нумары ў імёнах манархаў, іерархаў (Карл IX, Ян Павел II);
  • нумары з’ездаў, кангрэсаў;
  • нумары Алімпійскіх гульняў (XXII Алімпійскія гульні).

Рымскія лічбы ўжываюцца толькі для пазначэння парадкавых лікаў. Канчатак у рымскіх ліках не нарошчваецца.

Дата і час

__DTELLIPSISBUTTON__{"threadItem":{"headingLevel":2,"name":"h-","type":"heading","level":0,"id":"h-\u0414\u0430\u0442\u0430_\u0456_\u0447\u0430\u0441","replies":["h-\u0421\u0442\u0430\u0440\u044b_\u0456_\u043d\u043e\u0432\u044b_\u0441\u0442\u044b\u043b\u044c-\u0414\u0430\u0442\u0430_\u0456_\u0447\u0430\u0441","h-\u0427\u0430\u0441_\u0441\u0443\u0442\u0430\u043a-\u0414\u0430\u0442\u0430_\u0456_\u0447\u0430\u0441"]}}-->

У артыкулах трэба адназначна прывязвацца да часавой шкалы. Недапушчальны выразы «ў мінулым стагоддзі», «нядаўна», бо чытач можа іх няправільна зразумець (тэкст можа захавацца і праз шмат гадоў). Аднак можна ўжываць фармулёўкі кшталту «за год да таго», «праз два месяцы», калі за пункт адліку прымаецца падзея, дата якой ужо была дакладна пазначана.

Пры запісе дзесяцігоддзя кароткай формы (без першых дзвюх лічбаў) лепей пазбягаць, а калі яна ўсё ж ужываецца, то мусіць быць яўна пазначана, да якога стагоддзя адносіцца, напрыклад 50-я гады XX стагоддзя.

Пры запісе дыяпазона дат лікі, якія пазначаюць граніцы дыяпазона, трэба набіраць поўнасцю. Недапушчальна адкідваць стагоддзі ў другой граніцы: няправільна 1941—45 гады.

Для запісу ўсіх відаў некаляндарных гадоў (якія пачынаюцца ў адным каляндарным годзе, а заканчваюцца ў наступным) ужываецца касая рыса: у 1984/85 навучальным годзе.

Вікіфікаваць даты ў агульным выпадку не трэба, гл. Вікіпедыя:Унутраныя спасылкі (раздзел «На што не варта спасылацца», пункт 5).

Стары і новы стыль

Грыгарыянскі каляндар (новы стыль) дзейнічае з 15 кастрычніка 1582 года. Для падзей, якія адбыліся раней, даты даюцца па юліянскім календары. Летазлічэнне па новым стылі прымалася ў розных краінах у розны час, таму пасля 15 кастрычніка 1582 года, акрамя даты па грыгарыянскім календары, у некаторых выпадках пажадана даваць даты і па календары, які дзейнічаў у адпаведнай краіне ў той час. Аднак унутраныя спасылкі варта рабіць толькі з дат па новым стылі.

Час сутак

Час сутак у агульным выпадку даецца па мясцовым часе, які афіцыйна дзейнічаў на тэрыторыі, дзе адбылася падзея. Пры гэтым пажадана пазначыць зрух адносна UTC. У асобных выпадках можна пазначаць час у іншых часавых паясах, калі на гэтым акцэнтуецца ўвага ў крыніцах.

Скарачэнні

__DTELLIPSISBUTTON__{"threadItem":{"headingLevel":2,"name":"h-","type":"heading","level":0,"id":"h-\u0421\u043a\u0430\u0440\u0430\u0447\u044d\u043d\u043d\u0456","replies":["h-\u0421\u043b\u043e\u0432\u0430_\u0433\u043e\u0434-\u0421\u043a\u0430\u0440\u0430\u0447\u044d\u043d\u043d\u0456"]}}-->

Без важкіх прычын скарачаць словы нельга.

Варта пазбягаць ужывання неадназначных або незразумелых скарачэнняў. У той жа час прымяненне скарачэнняў, адпаведных характару і стылю тэксту, часта бывае карысным, бо памяншае аб’ём і дазваляе чытачу сканцэнтравацца на сэнсе.

У Вікіпедыі дапушчальна ўжываць толькі агульнапрынятыя і спецыяльныя скарачэнні, прычым апошнія — толькі пры ўмове іх папярэдняй расшыфроўкі. Расшыфроўка можа як быць яўнай (у дужках), так і ў выглядзе ўнутранай спасылкі. У Вікіпедыі няма неабходнасці эканоміць месца, таму ўжываныя ў папяровых энцыклапедыях скарачэнні прыметнікаў (рэвалюц.), адналітарныя скарачэнні паняцця, якому даецца вызначэнне (В. у артыкуле Віцебск), у Вікіпедыі недапушчальны.

Ствараць асобны раздзел з пералікам ужытых скарачэнняў звычайна не трэба, але гэта можа быць карысна як тлумачэнне для табліц і схем.

Пры скарачэнні варта прытрымлівацца адзінства стылю. Гэта значыць, што аднатыпныя словы мусяць або скарачацца ўсе, або не скарачацца зусім. Сюды ж адносіцца і скарачэнне блізкіх па сэнсе слоў. Так, калі недзе ў артыкуле пасля ліку скарачаюцца словы «год» і «стагоддзе» (г., ст.), то варта скарачаць і словы «гады» і «стагоддзі» (гг., стст.).

Слова год

Друкаваныя выданні часта апускаюць словы год, гады пасля лікаў, але ў Вікіпедыі такое не вітаецца. У беларускай мове не прынята апускаць слова год як у вуснай мове, так і на пісьме. Таму слова год, у поўнай або скарочанай форме, звычайна мусіць прысутнічаць пасля ліку. Напрыклад: Янка нарадзіўся ў 1991 годзе ў Мінску. Выключэнне з гэтага правіла складаюць тлумачэнні, якія звычайна даюцца ў дужках, могуць пазначаць даты падзей, даты выхаду навуковых прац. Напрыклад: падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі (1794) камандаваў брыгадай. Таксама адкідаць слова год дапушчальна ў подпісах да выяў і схем, у табліцах. Тыя ж прынцыпы дзейнічаюць і для дыяпазонаў дат.

Read other articles:

新潟県立長岡高等学校 正門(2018年6月) 北緯37度26分40.7秒 東経138度51分33.8秒 / 北緯37.444639度 東経138.859389度 / 37.444639; 138.859389座標: 北緯37度26分40.7秒 東経138度51分33.8秒 / 北緯37.444639度 東経138.859389度 / 37.444639; 138.859389過去の名称 長岡洋學校新潟學校第一分校私立長岡學校新潟縣立長岡中學校国公私立の別 公立学校設置者 新潟県校訓 剛...

 

Irwan MussryLahirIrwan Danny Mussry15 November 1962 (umur 61)Surabaya, IndonesiaPekerjaanPengusahaSuami/istriMaia Estianty ​(m. 2018)​Orang tuaCharles Mussry (ayah)Djoedjoek (ibu)KerabatJacky Mussry (saudara) Irwan Danny Mussry (lahir 15 November 1962) adalah seorang pengusaha asal Indonesia, yang saat ini menjadi CEO dari Time International dan pemegang hak retail merek jam tangan di Indonesia. Selain itu, dia juga merupakan seorang pengisi acara dalam acara...

 

ويدن   الإحداثيات 51°51′22″N 0°49′08″W / 51.856°N 0.819°W / 51.856; -0.819  [1] تقسيم إداري  البلد المملكة المتحدة[2]  التقسيم الأعلى باكينغهامشير  [لغات أخرى]‏  معلومات أخرى HP22  رمز الهاتف 01296  رمز جيونيمز 2634614،  و7299790  تعديل مصدري - تعديل   و...

الخطافمعلومات عامةالصنف الفني كوميدياتاريخ الصدور 25 يناير 2010مدة العرض 105 دقيقةاللغة الأصلية لهجة مغربيةالبلد  المغربالطاقمالمخرج سعيد الناصريالبطولة سعيد الناصري، سميرة الهواري، عصام كاريكا، صبحي خليل، فضيلة بنموسىتعديل - تعديل مصدري - تعديل ويكي بيانات الخطاف فيلم م

 

селище Уфимка Уфимка Вид на селище Країна  Росія Суб'єкт Російської Федерації Челябінська область Міський округ Верхньоуфалейський міський округ Код ЗКАТУ: 75406000012 Код ЗКТМО: 75706000161 Основні дані Населення ▼ 197 (2010)[1] Поштовий індекс 456811 Географічні координати: 55°53′21

 

Ця стаття є частиною Проєкту:Населені пункти України (рівень: невідомий) Портал «Україна»Мета проєкту — покращувати усі статті, присвячені населеним пунктам та адміністративно-територіальним одиницям України. Ви можете покращити цю статтю, відредагувавши її, а на стор...

This article includes a list of references, related reading, or external links, but its sources remain unclear because it lacks inline citations. Please help to improve this article by introducing more precise citations. (August 2019) (Learn how and when to remove this template message) Adaptive quadrature is a numerical integration method in which the integral of a function f ( x ) {\displaystyle f(x)} is approximated using static quadrature rules on adaptively refined subintervals of the re...

 

Titelblatt der Ausgabe von Dante Edward Moore (* 28. Februar 1835 in Cardiff; † 2. September 1916 in Chagford, Devon) war ein britischer Altphilologe, Romanist, Italianist und Dante-Forscher. Leben und Werk Moore studierte am Pembroke College (Oxford). Er unterrichtete auf der Isle of Wight, dann am Queen’s College (Oxford). 1864 wurde er Leiter von St Edmund Hall in Oxford. Ab 1903 war er Kanonikus der Kathedrale von Canterbury. Moore hat sich vor allem in der Danteforschung einen Namen ...

 

This article includes a list of references, related reading, or external links, but its sources remain unclear because it lacks inline citations. Please help to improve this article by introducing more precise citations. (December 2011) (Learn how and when to remove this template message) A Reverie for Mister Ray AuthorMichael BishopMichael H. Hutchins (editor)Cover artistJamie BishopCountryUnited StatesLanguageEnglishGenreNonfictionPublisherPS PublishingPublication dateMay 2005Media...

Savina Petrilli Savina Petrilli (29 Agustus 1851 – 18 April 1923) adalah seorang biarawati Katolik Italia. Ia lahir di Siena pada 29 Agustus 1851, sebagai anak kedua dari pasangan bernama Celso dan Matilde Venturini. Pada usia 15 tahun, ia mendaftar sebagai anggota Kongregasi Putri-putri Maria dan langsung terpilih sebagai ketua angkatannya. Dua tahun kemudian ia membuat sumpah kesucian pertamanya. Pada 15 Agustus 1873 di kapel kecil rumah sang ayah, bersama lima orang rekanny...

 

Scottish golfer Russell KnoxKnox at the 2015 PGA ChampionshipPersonal informationFull nameRussell Colin KnoxNicknameRoo[1]Born (1985-06-21) 21 June 1985 (age 38)Inverness, ScotlandHeight5 ft 10 in (1.78 m)Weight155 lb (70 kg; 11.1 st)Sporting nationality ScotlandResidenceJacksonville Beach, Florida, U.S.CareerCollegeJacksonville UniversityTurned professional2007Current tour(s)PGA TourEuropean TourFormer tour(s)Web.com ToureGolf Professional Tour...

 

American actor (1929–1982) Vic MorrowMorrow in 1971BornVictor Morozoff[1](1929-02-14)February 14, 1929New York City, U.S.DiedJuly 23, 1982(1982-07-23) (aged 53)Indian Dunes, California, U.S.Cause of deathAccidental decapitation by helicopter rotor bladesResting placeHillside Memorial ParkCulver City, CaliforniaOther namesVictor MorrowOccupationActorYears active1955–1982Spouses Barbara Turner ​ ​(m. 1957; div. 1964)̴...

Dewan Perwakilan Rakyat Daerah Kota SawahluntoDewan Perwakilan RakyatKota Sawahlunto2019-2024JenisJenisUnikameral SejarahSesi baru dimulai12 Agustus 2019PimpinanKetuaEka Wahyu, S.E. (PKPI) sejak 1 Oktober 2019 Wakil Ketua IH. Jaswandi, S.E. (PPP) sejak 1 Oktober 2019 Wakil Ketua IIElfia Rita Dewi, S.H. (Golkar) sejak 1 Oktober 2019 KomposisiAnggota20Partai & kursi  PDIP (2)   NasDem (2)   Demokrat (2)   PKPI (3)   PAN (2)  ...

 

British particle physicist For the climate scientist, see Peter Kalmus (climate scientist). For the Slovak artist, see Peter Kalmus (artist). Peter I. P. KalmusOBE HonFInstPBorn (1933-01-25) 25 January 1933 (age 90)Prague, CzechoslovakiaNationalityBritishAwardsRutherford Medal and Prize (1988), Kelvin Prize (2002)Scientific careerFieldsPhysics/Particle Physics Peter Ignaz Paul Kalmus OBE HonFInstP (born 25 January 1933), is a British particle physicist, and emeritus professor of ...

 

NJ Transit rail station Red BankRed Bank station platforms in New JerseyGeneral informationLocation175 Monmouth StreetRed Bank, New Jersey 07701Owned byNJ TransitLine(s)North Jersey Coast LinePlatforms2 side platformsTracks2Connections NJT Bus: 831, 832, 833, 834, and 835 Academy Bus: Shore PointsConstructionParkingYesBicycle facilitiesYesAccessibleYesOther informationFare zone18[1]HistoryOpenedJune 25, 1875 (ceremonial)[2]July 1, 1875 (regular service)[2]Rebuilt2...

Brazilian political party This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Podemos Brazil – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (October 2017) (Learn how and when to remove this template message) The party currently known as Podemos needs to be clearly disambiguated from the original National Lab...

 

1893 massacre in Kražiai, Russian Empire Poster of the Kražiai massacre published by Lithuanian Americans Kražiai massacre (Lithuanian: Kražių skerdynės) was an attack by a Russian Don Cossack regiment on Lithuanians protesting the planned closure of a Roman Catholic church in Kražiai, then part of the Russian Empire, on 22 November 1893. As part of wider Russification efforts, the Tsarist government decided to close the women's Benedictine monastery in Kražiai. The locals petitioned ...

 

Lil' Kim discographyLil' Kim performing in 2008Studio albums5Singles36Remix albums1Mixtapes4Promotional singles13 American rapper Lil' Kim has released five studio albums, one remix album, four mixtapes, forty-two singles (including twenty-five as a featured artist), and thirteen promotional singles. In 1994, Kim was a member of the hip hop group Junior M.A.F.I.A. Their first album, Conspiracy, was released in August 1995, and has been certified gold by the Recording Industry Association of A...

Cannabis festival in Seattle, Washington Seattle HempfestSeattle city council member Nick Licata speaking at the 2009 Seattle HempfestGenrePoliticalFrequencyAnnuallyLocation(s)Myrtle Edwards Park, Seattle, Washington, U.S.Years active32InauguratedAugust 1, 1991 (1991-08-01)Previous event10 October 2020 (2020-10-10) – 11 October 2020 (2020-10-11)Attendance100,000Budget$1,000,000Organised bySeattle Events, a Non-Profit CorporationMemberHempfest Cen...

 

American comedian, musician and entertainer, 1920–1986 Cha Cha HoganHogan (top right) with the Ink Spots in 1979BornSumter Joseph Hogan(1920-12-08)December 8, 1920New Orleans, Louisiana, U.S.DiedNovember 1986 (1986-12) (aged 65)Las Vegas, Nevada, U.S.Other namesMr. Ink Spot,[1] The Black FoxxOccupation(s)Comedian, musician, entertainerYears active1940s-1986Notable workBrother Eatmore & Sister FullbosomMy Walking Baby Sumter Joseph Cha Cha Hogan (December 8, 1...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!