Вікіпедыя:Крытэрыі значнасці сродкаў масавай інфармацыі

Значнасць у Вікіпедыі — крытэрый уключэння артыкулаў, заснаваны на энцыклапедычнай прыдатнасці тэмы артыкула. Для ўключэння артыкула пра сродак масавай інфармацыі ён мусіць быць у першую чаргу значным для Вікіпедыі, не абавязкова знакамітым або папулярным — хоць апошняе таксама не выключана.

Асноўныя крытэрыі

__DTELLIPSISBUTTON__{"threadItem":{"headingLevel":2,"name":"h-","type":"heading","level":0,"id":"h-\u0410\u0441\u043d\u043e\u045e\u043d\u044b\u044f_\u043a\u0440\u044b\u0442\u044d\u0440\u044b\u0456","replies":[]}}-->

Сродак масавай інфармацыі лічыцца значным, калі адпавядае прынамсі аднаму асноўнаму крытэрыю з наступных:

Выданне, якое адпавядае хоць аднаму з асноўных крытэрыяў, можа лічыцца значным без праверкі дадатковых крытэрыяў (ніжэй).

Дадатковыя крытэрыі

__DTELLIPSISBUTTON__{"threadItem":{"headingLevel":2,"name":"h-","type":"heading","level":0,"id":"h-\u0414\u0430\u0434\u0430\u0442\u043a\u043e\u0432\u044b\u044f_\u043a\u0440\u044b\u0442\u044d\u0440\u044b\u0456","replies":[]}}-->

Сродак масавай інфармацыі лічыцца значным, калі адпавядае прынамсі двум дадатковым крытэрыям з наступных:

  • Пра СМІ ёсць артыкул у даведніку (напрыклад, у даведніку «Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991)»).
  • Крытыка СМІ ці яго асобных нумароў (не артыкулаў у СМІ!) у іншых выданнях.
  • СМІ неаднаразова цытуецца ў навуковых часопісах, у навуковай і навукова-папулярнай літаратуры.

Выданні, якія не адпавядаюць дадатковым крытэрыям, усё ж могуць быць прызнаны значнымі паводле Вікіпедыя:Значнасць. Рэдактарам гэтыя крытэрыі могуць быць карысныя для вызначэння, ці ёсць сэнс патрабаваць у артыкуле дадатковых крыніц (праз шаблоны {{Крыніца?}} або {{Няма крыніц}}), або лепей выставіць артыкул на выдаленне.

Няслушныя крытэрыі

__DTELLIPSISBUTTON__{"threadItem":{"headingLevel":2,"name":"h-","type":"heading","level":0,"id":"h-\u041d\u044f\u0441\u043b\u0443\u0448\u043d\u044b\u044f_\u043a\u0440\u044b\u0442\u044d\u0440\u044b\u0456","replies":[]}}-->

Наступнымі крытэрыямі, якія не паказваюць значнасць выдання, з’яўляюцца:

  • Асабовы сайт выдання.
  • Афіляваныя крыніцы (напрыклад, сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для часопіса НАНБ).
  • Блогі, форумы, сацыяльныя сеткі, аматарскія сайты, ЖЖ, Youtube.
  • Каталогі, базы даных.
  • Інтэрнэт-крамы.
  • Анонсы, прэс-рэлізы, публікацыі на правах рэкламы.
  • Згадванне ў крыніцах.

Альтэрнатывы

__DTELLIPSISBUTTON__{"threadItem":{"headingLevel":2,"name":"h-","type":"heading","level":0,"id":"h-\u0410\u043b\u044c\u0442\u044d\u0440\u043d\u0430\u0442\u044b\u0432\u044b","replies":[]}}-->

У выпадку, калі СМІ быў прызнаны нязначным і артыкул пра яго быў выдалены, можна змясціць інфармацыю пра яго ў іншых артыкулах:

  • У адмысловых артыкулах-спісах, які змяшчаюць пералікі СМІ паводле пэўных крытэрыяў.
  • У артыкуле пра значнага выдаўца, рэдактара, іншага супрацоўніка, які працаваў у выданні.
  • У артыкуле пра населены пункт ці адміністрацыйную адзінку, дзе базуецца і распаўсюджваецца СМІ.
  • У артыкул пра арганізацыю-заснавальніка СМІ.

Зноскі

__DTELLIPSISBUTTON__{"threadItem":{"headingLevel":2,"name":"h-","type":"heading","level":0,"id":"h-\u0417\u043d\u043e\u0441\u043a\u0456","replies":[],"uneditableSection":true}}-->
  1. Гэта не тычыцца «энцыклапедый», якія выпускаюць камерцыйныя выдавецтвы.