Выкладаў ва ўніверсітэтах Граца і Інсбрука, затым у 1938 годзе пераехаў у ЗША, каб пазбегнуць нацысцкіх пераследаў (яго жонка была яўрэйка) і ў тым жа годзе быў прызначаны прафесарам фізікі Фордэмскага Універсітэта. Пазней ён стаў натуралізаванным амерыканскім грамадзянінам. З дапамогай апаратуры, якая ўзнімалася на вышыню на аэрастатах, Гес сумесна з іншымі даказаў, што радыяцыя, якая іанізуе атмасферу, мае касмічнае паходжанне.