Вэнтспілская вышэйшая школа (лат.: Ventspils Augstskola) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Вэнтспілсе.
Агульная характарыстыка
Вэнтспілская вышэйшая школа была заснавана ў 1997 годзе як самакіравальная дзяржаўная вышэйшая школа і навуковая ўстанова. Яе асноўная дзейнасць - правядзенне навуковых даследаванняў і рэалізацыя акадэмічных і прафесійных навучальных праграм. 20 мая 2013 года вучльня атрымала статус навуковай установы, што сведчыць аб тым, што яна адпавядае ўсім прынятым дзяржавай крытэрыям навукова-даследчага цэнтра.
Вучэльня заключыла двухбаковыя пагадненні "Эразм" з больш чым 60 універсітэтамі, сярод якіх Універсітэт Ольбарга ў Даніі, Тартускі ўніверсітэт у Эстоніі, Іанічны ўніверсітэт у Грэцыі, Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Літве, Заходнерумынскі ўніверсітэт ў Тымішаары, Стамбульскі ўніверсітэт у Турцыі, Італійскі ўніверсітэт Фоджа, Універсітэт Жана Манэ ў Францыі, Універсітэт прыкладных навук Тамперэ ў Фінляндыі і інш.
Структура
Дыдактычныя адзінкі
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій
- Факультэт эканомікі і кіравання
- Факультэт перакладу
Навуковыя адзінкі
- Цэнтр прыкладной лінгвістыкі
- Інжынерны інстытут "Вентспілскі міжнародны цэнтр радыёастраноміі"
Спасылкі