Інстытут транспарту і камунікацый заснаваны ў 1999 годзе, з’яўляецца пераемнікам часткі праграм і навукова-выкладчыцкай традыцыі Рыжскага авіяцыйнага ўніверсітэта. Акрэдытаваны ў Латвіі на нявызначаны перыяд часу. Статут вучэльні зацверджаны Кабінетам Міністраў Латвійскай Рэспублікі. Інстытут акрэдытаваны некалькімі міжнароднымі арганізацыямі. Выпускнікі атрымліваюць дыпломы дзяржаўнага ўзору. Інстытут таксама ўключаны ў каталог Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО).
Вучэльня рыхтуе ўсе тыпы і ўзроўні спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй: бакалаўраў, магістраў і дактароў. На трох факультэтах абітурыентам прапануецца 18 адукацыйных праграм, сярод якіх інфарматыка, электроніка, тэлекамунікацыі, інфармацыйныя сістэмы, робататэхніка і інш. Факультэт транспарту і лагістыкі рыхтуе спецыялістаў па наступных спецыяльнасцях: камерцыйная эксплуатацыя транспарту, транспарт і бізнес-лагістыка, тэхнічная эксплуатацыя авіяцыйнага транспарту, авіяцыйны транспарт і інш. Таксама факультэт менеджменту і эканомікі рыхтуе спецыялістаў па эканоміцы, кіраванню бізнесам і кіраванню нерухомасцю і інш.